![](/api/images/get/3/f1322ba2-a6f5-45b5-8788-0d29f0f23521.jpg)
Памятная дата – Дзень юнага героя-антыфашыста – была зацверджана Асамблеяй ААН у 1964 г. і прысвечана памяці ўсіх дзяцей і падлеткаў, якія вялі барацьбу за мір, свабоду і шчасце людзей ва ўсім свеце.
У нашай краіне памятаюць пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі вялі барацьбу супраць фашысцкага прыгнёту. Юныя патрыёты – Марат Казей, Зіна Партнова, Ціхан Баран, Валя Зенкіна, Ліда Вашкевіч, Барыс Царыкаў, Уладзімір Шчарбацэвіч, Мітка Палаузаў, Лепа Радзіч, Фадыл Джамаль, Элені Папагеоргіу – не шкадавалі свайго жыцця ў імя міру ва ўсім Свеце.
На фота байцы 150-й стралковай Ідрыцка-Бярлінскай ордэна Кутузава дывізіі на прыступках рэйхстага.
На пярэднім плане Георгій Арцёменкаў (Берлін, май 1945 г.).
Фота з асабістага архіва Г.А. Арцёменкава.