Date of Birth:
15.07.1609 Вільня, г. (цяпер г. Вільнюс, Літва)
Date of death:
19.01.1656
Quick reference:
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг.
Names in other languages:
Sapiega Kazimieras Leonas (lithuanian); Sapieha Kazimierz Leon (polish); Сапега Казимир Лев (russian);
568 chars
Reference
Казімір Леў лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён атрымаў адукацыю ў Віленскай акадэміі, потым вучыўся ў Германіі, Францыі, Нідэрландах і Італіі. Казімір Леў Сапега дакладна валодаў сямю еўрапейскімі мовамі. Ужо будучы студэнтам, ён выконваў дыпламатычныя даручэнні, а ў 1634 г. браў удзел у падпісанні Палянаўскага міру з Расіяй. З 1637 г. Казімір Леў Сапега выконваў абавязкі надворнага літоўскага маршалка, а з 1645 г. займаў пасаду падканцлера ВКЛ. Пасля яго смерці велізарныя багацці Сапегаў былі падзелены паміж аддаленымі родзічамі і сваякамі.