Date of death:
пасля 1835 г. Слуцк, г., Мінская вобласць
Quick reference:
кіраўнік Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў у 1807–1812 гг.
Name Options:
Барсук Тамаш
Names in other languages:
Барсук Фома (russian); Борсук Томаш (russian);
480 chars
Reference
Фама (Тамаш) Барсук нарадзіўся ў 1759 г. у сям’і Сымона Барсука – аканома радзівілаўскіх фальваркаў Новы Двор, Горкі і Манькава. Працоўная біяграфія Ф. Барсука цалкам звязана са Слуцкай мануфактурай шаўковых паясоў, дзе ён займаў пасаду пісара і інтэнданта. У 1807 г. пасля адыходу ад спраў “мэтра” Л. Маджарскага, фактычна ён разам А. Гутоўскім пераняў кіраўніцтва прадпрыемствам. Вядома, што ў 1835 г. Ф. Барсук пражываў у графскім доме ў Слуцку.