Лепешаў Іван Якаўлевіч, доктар філалагічных навук, мовазнаўства
Date of Birth:
23.10.1924
Date of death:
12.10.2014
Names in other languages:
Lepešaǔ Ivan Âkaǔlevič (undetermined); Lepešev Ivan Âkovlevič (undetermined);
867 chars
Reference
Нарадзіўся 23.10.1924, в. Іскозы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1987). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1959); Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1971), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (дактарантура, 1983).
Навуковыя інтарэсы: фразеалогія; парэміялогія; культура мовы; стылістыка; мова мастацкай літаратуры.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1971, філалагічны факультэт, кафедра беларускай мовы, прафесар).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі "За боевые заслуги", "За отвагу" (1945).