Нарадзіўся 29.10.1952, г. Віцебск. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996). Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1975; аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: малаінвазіўная хірургія; праблемы ранняга энтэральнага харчавання хворых пасля аперацый пры вострых хірургічных захворваннях органаў брушной поласці.
Месца работы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1975–2000, кафедра гаспітальнай хірургіі, у 1998–2000 – загадчык кафедры, 1995–2000 – кіраўнік рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Малаінвазіўная хірургія"); Віцебская абласная клінічная бальніца (1998–2000, загадчык аддзялення); Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2000, прарэктар па лячэбнай рабоце, прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, з мая 2007 – рэктар). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: знакі "Отличник здравоохранения СССР" (1988), "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (1999), медаль "За заслуги в сфере образования" (Россия, 2009) и др.
E-mail: medinst@mail.gomel.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага