Канапелька Валерый Канстанцінавіч, доктар тэхнічных навук, радыёэлектроніка
Date of Birth:
07.01.1948
Names in other languages:
Kanapel'ka Valeryj Kanstancinavič (undetermined); Konopel'ko Valerij Konstantinovič (undetermined);
856 chars
Reference
Нарадзіўся 07.01.1948, пас. Дымаўшчына, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Радыёінжынер", 1971; аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: асновы тэорыі інфармацыі; прыкладная тэорыя кадзіравання; лічбавыя і мікрапрацэсарныя ўстройствы.
Месца працы, пасада: НВА "Інтэграл" (1971–1973, інжынер), Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі (Мінск; 1996–1998, загадчык кафедры тэлекамунікацыйных сістэм), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1977–1996 і з 1998, факультэт інфакамунікацый, кафедра інфакамунікацыйных тэхналогій, прафесар, у 1998–2017 – загадчык кафедры сетак і устройстваў тэлекамунікацый). Інфармацыя на 2018.