Нарадзіўся 00.00.1975, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне электронікі і мікраэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2007), кандыдат тэхнічных навук (2000).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (кваліфікацыя "Інжынер радыётэхнічных сістэм", 1997; аспірантура, 0000; дактарантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне праблем кіравання бяспекай; электрамагнітная і інфармацыйная бяспека ў тэхнічных сістэмах; распрацоўка тэарэтычных асноў і метадаў стварэння новых элементаў і матэрыялаў для электроннай тэхнікі (у т. л. мікра- і нанаэлектронікі); распрацоўка і прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, сэрвісаў у сістэмах кіравання, вучэбным працэсе і навуковай дзейнасці.
Месца працы, пасада: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (0000–0000, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце), Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (0000–0000, намеснік старшыні), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014–2018, першы намеснік міністра), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (0000–0000 і з 2018, дацэнт кафедры аховы інфармацыі, загадчык кафедры метралогіі і стандартызацыі, з 24.05.2018 – рэктар). Інфармацыя на 2019.
E-mail: