Дата рождения:
18.04.1838 Маладзечанскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
27.07.1910 Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Краткая справка:
вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі, мінералогіі і батанікі, фалькларыст
Имена на других языках:
Дыбовский Владислав Иванович (русский);
1626 символов
Справка
Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч – вядомы заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст – нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у шляхецкай сям’і. У 1862 г. скончыў Дэрпцкі (Тартускі) універсітэт і пачаў займацца навуковай дзейнасцю: вывучаў пераважна палеазойскія каралы, губкі і малюскаў. У 1871 г. быў запрошаны ў Дэрпцкі ўніверсітэт, дзе чытаў лекцыі па палеанталогіі. У 1878 г. атрымаў ступень доктара мінералагічных навук. У гэтым жа годзе У. І. Дыбоўскі пераехаў на Навагрудчыну ў маёнтак Нянькава. Вывучаў флору і фаўну края, даследаваў таксама выкапнёвыя рэшткі Сібіры і Усходняй Прыбалтыкі. Ён сабраў унікальны гербарый, (больш за 1800 узораў флоры), які захоўваецца ў Інстытуце батанікі Польскай акадэміі навук. Займаўся У. І. Дыбоўскі не толькі навуковай работай. Ён актыўна збіраў беларускі фальклор. У 1881 г. у штогодніку «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік звестак па айчыннай антрапалогіі») былі апублікаваны «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў) і «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў) У. І. Дубоўскага. Вучоны з’яўляецца таксама аўтарам шматлікіх навуковых прац па батаніцы, палеанталогіі і мінералогіі.
Апошнія 10 гадоў У. І. Дубоўскі жыў у маёнтку сястры ў Войнаве ў Навагрудскім павеце (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласціі), дзе працягваў працаваць, нягледзячы на слабое здароўе. Ён памёр 27 ліпеня 1910 г., пахаваны ў Войнаве. Ля шашы Навагрудак–Любча ўстаноўлены памятны мемарыяльны камень у гонар вучонага.