Имена на других языках:
Олелька Александр (русский); Олелька Олесь (русский); Олелькович Александр (русский); Олелькович Олесь (русский); Олелькович Олик (русский);
622 символа
Справка
Радавод Алелькавiчаў пачынаецца ад князя Аляксандра, сына Уладзiмiра Кiеўскага, унука Альгерда. Пасля скасавання многiх удзелаў пры Вiтаўце, у 1390-я гады, за Уладзiмiрам Альгердавiчам замест Кiева было пакiнута Слуцкае княства, якое стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькi. I сам Алелька, i яго сыны разглядалiся як рэальныя прэтэндэнты на велiкакняжацкую пасаду, таму вакол iх неаднаразова гуртавалася антыягелонаўская апазiцыя. Захаваўшы за сабой Слуцк, Алелька пэўны час валодаў i Лагойскам, а ў 1440 г. атрымаў Кiеўскае княства (вотчыну свайго бацькi). Памёр ён у Кiеве, пахаваны ў Кiева-Пячэрскай лаўры.