Дата рождения:
25.11.1918 Рудніца, вёска, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
12.12.1994 Украіна
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Томашевский Иван Герасимович (русский);
1812 символа
Справка
Іван Герасімавіч Тамашэўскі нарадзіўся ў вёсцы Рудніца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Быў студэнтам Мінскага будаўніча-архітэктурнага тэхнікума. У 1938 г. стаў чырвонаармейцам. Скончыў Мелітопальскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. У чэрвені 1941 г. трапіў на фронт.
12 снежня 1942 г. на самалёце У-2 выконваў заданне па разведцы лініі баявого сутыкнення нашых войскаў з войскамі праціўніка непадалёк ад Сталінграда. Пад варожым агнём зрабіў пасадку на тэрыторыі акружанага ворагамі пяхотнага батальёна, высветліў абстаноўку і вярнуўся на свой аэрадром. Своечасова дастаўленыя звесткі забяспечылі наземным войскам выкананне пастаўленай задачы.
Да студзеня 1944 г. Іван Тамашэўскі здзейсніў больш за пяць соцень баявых вылетаў, з іх каля сотні на разведку праціўніка. Знішчыў 6 варожых самалётаў на зямлі, 12 танкаў, 2 бронемашыны, 39 аўтамашын з войскамі і грузамі, 4 аўтацыстэрны, каля 20 чыгуначных вагонаў, падарваў 3 склады з гаручым і 8 складоў з боепрыпасамі; падавіў 10 артылерыйскіх, 13 мінамётных і 11 зенітна-кулямётных агнявых кропак; у 17 месцах разбурыў чыгуначнае палатно і пашкодзіў 2 чыгуначныя масты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 красавіка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Івану Герасімавічу Тамашэўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны І.Г. Тамашэўскі працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах. Скончыў Вышэйшыя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1955 г. выйшаў у запас. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».