Дата рождения:
25.05.1913 Рудніца, вёска, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
22 ці 21.03.1998 Відокі, в., Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць
Краткая справка:
работнік сельскай гаспадаркі (жывёлавод, даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі ВДНГ СССР
Фамилия в девичестве:
Тамашэўская Алена Дзям'янаўна
Имена на других языках:
Сорокина Елена Демьяновна (русский); Томашевская Елена Демьяновна (русский);
1954 символа
Справка
Алена Дзям’янаўна Сарокіна нарадзілася ў вёсцы Рудніца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і.
З пачаткам калектывізацыі ў ліку першых уступіла ў сельскагаспадарчую арцель у роднай вёсцы. У 1933 г. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў вёску Відокі, дзе стала працаваць рабочай саўгаса «Полымя» і зарэкамендавала сябе як старанная і адказная работніца. У 1937 г. перайшла на ферму буйной рагатай жывёлы, паспяхова асвоіла прафесію даяркі і ўвайшла ў лік перадавых работніц фермы.
Адразу пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А.Д. Сарокіна прыняла актыўны ўдзел у аднаўленні саўгаснай гаспадаркі. У пасляваенны час ферма прыняла невялікую групу кароў кастрамской пароды, якая стала асновай новага статка. Гэтаму садзейнічалі добра наладжаная заатэхнічныя служба і самаадданая праца жывёлаводаў, у тым ліку і Алены Дзям’янаўны Сарокінай. Яна паспяхова асвоіла электрадаенне, была адной з першых даярак раёна, якія здолелі надаіць ад кожнай каровы па 3000 кілаграмаў малака за год. У 1964 г. сярэдні паказчык надояў у яе групе дасягнуў 3757 кілаграмаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса і малака Алене Дзям’янаўне Сарокінай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Алена Дзям’янаўна неаднаразова была ўдзельніцай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, удастоена шэрага ўзнагарод Галоўнага выставачнага камітэта. Па дасягненні пенсійнага ўзросту яна пакінула працу даяркі і яшчэ пяць гадоў займалася доглядам маладняку буйной рагатай жывёлы.
У 1973 г. выйшла на заслужаны адпачынак. Актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці саўгаса і Верхнядзвінскага раёна, шмат часу прысвячала прафесійнай арыентацыі моладзі. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».