Дата рождения:
21.10.1937 Плешчаніцы, г. п., Лагойскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
15.08.2019
Краткая справка:
вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі паліва, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Дружбы народаў, ганаровы грамадзянин Полацка, Наваполацка
Имена на других языках:
Бабенко Эрнст Михайлович (русский);
2157 символов
Справка
Эрнст Міхайлавіч Бабенка нарадзіўся ў г. п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Маладзечна паступіў у Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Д.І. Мендзялеева, які скончыў у 1959 г. Працоўную дзейнасць пачаў на Чэлябінскім металургічным заводзе машыністам, начальнікам змены, потым намеснікам начальніка цэха. З 1962 г. Э.М. Бабенка ў Дзяржаўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім інстытуце электроднай прамысловасці (г. Чэлябінск), дзе падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1968 г. вучоны пачаў працаваць старшым выкладчыкам хіміі ў Наваполацкім філіяле Беларускага тэхналагічнага інстытута, пасля рэарганізацыі якога ў Наваполацкі політэхнічны інстытут стаў яго рэктарам (1974–1976). У далейшым – дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута электроднай прамысловасці ў Чэлябінску (1976–1985), намеснік генеральнага дырэктара Усесаюзнага аб’яднання “Саюзвуглярод” у Маскве (1985–1987). З 1987 г. зноў у Наваполацку. Займаў пасаду рэктара Наваполацкага політэхнічнага інстытута, з 1993 г. у Полацкім універсітэце (у 1993–2003 гг. быў рэктарам). Адначасова з 1991 г. – прафесар кафедры хімічнай тэхналогіі паліва і вугляродных матэрыялаў.
Э.М. Бабенка аўтар шматлікіх навуковых прац і вынаходніцтваў па сувязных матэрыялах і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытворчасці, па навукова-метадычным абгрунтаванні новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі. Ён распрацаваў спецыяльныя каменнавугальныя і нафтавыя пекі і тэхналогію іх выкарыстання ў вытворчасці вугляродных матэрыялаў, даследаваў тарфанафтавыя дысперсныя сістэмы і іх выкарыстанне ў дарожным будаўніцтве.
За плённую навуковую і даследчую працу вучоны ўзнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981) і Пашаны (2002), некалькімі медалямі, у тым ліку сярэбраным ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1987). У 1994 г. яму было прысвоена званне “Заслужаны работнік адукацыі Беларусі”, у 1998 г. ён абраны Ганаровым грамадзянінам Наваполацка (1998).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.