Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай
Дата начала:
1968 Наваполацк, горад, Віцебская вобласць
Краткая справка:
установа адукацыі
Названия на других языках:
Polotsk State University (анг.) (не определен); Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой (русский);
Предыдущие названия:
Наваполацкі політэхнічны інстытут; Наваполацкі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута; Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута; Новополоцкий политехнический институт; Новополоцкий филиал Белорусского политехнического института; Новополоцкий филиал Белорусского технологического института; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт; Полацкі ўніверсітэт; Полоцкий государственный университет
2772 символа
Справка
Прадаўжальнікам лепшых адукацыйных традыцый на старажытнай полацкай зямлі ў нашы дні з’яўляецца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (ПДУ). Заснаваны ў 1968 г., ён прайшоў шлях ад філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава, Наваполацкага політэхнічнага інстытута да сучаснай назвы. Ствараўся з мэтай забеспячэння кадрамі буйнейшага нафтахімічнага прамысловага комплексу Наваполацка. Дадзенай стратэгіі ён прытрымліваецца і сёння. І калі ў першыя гады падрыхтоўка вялася толькі па тэхнічных спецыяльнасцях, то з часам пачалі адраджацца традыцыі гуманітарнай адукацыі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта класічная навучальная ўстанова еўрапейскага тыпу, якая размешчана ў двух гарадах – Наваполацку і Полацку. Падрыхтоўка вядзецца па 43 спецыяльнасцях на 12 факультэтах: геадэзічным, інжынерна-будаўнічым, гісторыка-філалагічным, машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, інжынерна-тэхналагічным, радыётэхнічным, інфармацыйных тэхналогій, спартыўна-педагагічным, фінансава-эканамічным, юрыдычным, перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі, па рабоце з замежнымі студэнтамі. У структуру ўніверсітэта ўваходзяць Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Праектны інстытут рэканструкцыі і будаўніцтва, аспірантура, магістратура. Вядуцца навуковыя даследаванні ў галіне эканомікі, гісторыі, археалогіі, права, экалогіі, прамысловасці і будаўніцтва, інфармацыйных, хімічных і іншых тэхналогій, транспартавання, захоўвання і перапрацоўкі нафты. Пры ўніверсітэце дзейнічаюць навукова-тэхналагічны парк, рэгіянальнае аддзяленне Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій. У ПДУ наладжана сувязь навукі і вытворчасці. Студэнты праходзяць практыку на прадпрыемствах рэгіёна. Для правядзення і рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў навучанні створана моцная матэрыяльна-тэхнічная база. Дзейнічаюць вучэбна-вытворчыя комплексы, лабараторыі, абсталяваныя сучаснай тэхнікай. Шырока выкарыстоўваюцца сродкі інфарматызацыі. На многіх прадпрыемствах створаны філіялы кафедраў універсітэта, што, з аднаго боку, дазваляе праводзіць практычныя заняткі, з другога – вырашаць вытворчыя задачы з прыцягненнем навуковага патэнцыялу навучальнай установы. Сёння ва ўніверсітэце працуюць каля 400 выкладчыкаў, амаль 40% з іх маюць вучоныя ступені і званні. Акрамя таго, яны актыўна ўдзельнічаюць у выкананні навукова-даследчых і даследчыцка-канструктарскіх работ па заказах прадпрыемстваў. Выпускнікі ПДУ канкурэнтаздольныя і не ўступаюць па ўзроўні падрыхтоўкі выпускнікам сталічных навучальных устаноў, а ў плане практычнай падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцей маюць значную перавагу. Яны працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна, а таксама вобласці і рэспублікі.