Краткая справка:
кіраўнік нямецкай цывільнай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
Имена на других языках:
Kube (немецкий); Кубе Рихард Пауль Вильгельм (русский);
1526 символов
Справка
Вільгельм фон Кубэ быў назначаны генеральным камісарам (кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі) Генеральнай акругі “Беларусь” летам 1941 г. і прыкладаў шмат намаганняў для ўсталявання “новага парадку”. Пры Кубэ на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш двух соцень яўрэйскіх гета, 260 канцлагераў, 14 з якіх былі дзіцячымі, дзе дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці донараў крыві для нямецкіх салдат. Карныя аперацыі, падчас якіх знішчаліся цэлыя вёскі, расстрэлы і павешанні партызан і падпольшчыкаў адбываліся амаль штодня. Пры гэтым гаўляйтэр рабіў выгляд, што цікавіцца лёсам беларусаў: выдаў інструкцыю аб абавязковай пачатковай адукацыі, падтрымліваў стварэнне Беларускай народнай самапомачы, Беларускай рады даверу, Саюза беларускай моладзі, легалізаваў дзейнасць Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, дазволіў друк шэрагу перыядычных выданняў.
Аперацыя па знішчэнні Кубэ была адной з асноўных задач падпольшчыкаў і партызан. Было арганізавана некалькі спроб ліквідацыі гаўляйтэра, але ён кожны раз пазбягаў пакарання. Патрабаваўся чалавек, які б меў магчымасць без перашкод дабрацца да яго. Адной з кандыдатур стала Алена Мазанік. Спачатку з ёй пазнаёмілася партызанская разведчыца і сувязная Надзея Траян. Праз некаторы час адбылося знаёмства Мазанік з кіраўніком падпольнай групы і партызанскай сувязной Марыяй Осіпавай. Было вырашана ліквідаваць Кубэ пры дапамозе міны, якую Марыя і перадала Алене. У ноч на 22 верасня 1943 г. адбыўся выбух, у выніку якога Вільгельм фон Кубэ быў забіты.