Краткая справка:
адкрытае акцыянернае таварыства, адзін з лідараў піваварнай галіны Беларусі
Краткие названия:
"Аліварыя"
Названия на других языках:
Alivaria Brewery (английский); Пивоваренная компания "Аливария" (русский);
Предыдущие названия:
"Аліварыя піўзавод"; "Мінскпіўпрам"; Мінскі піваварны завод "Аліварыя"; Мінскі піваварны завод "Багемія"; Мінскі піваварны завод "Беларусь"
2683 символа
Справка
Піваварная кампанія «Аліварыя» бярэ пачатак у 1864 г. і з’яўляецца найстарэйшым дзеючым піваварным прадпрыемствам у Беларусі. «Аліварыя» – частка Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групы ў свеце. Лідарства кампаніі на рынку забяспечваюць высокая якасць прадукцыі, кваліфікацыя супрацоўнікаў, шырокі радок брэндаў. Магутнасць вытворчай пляцоўкі прадпрыемства складае 13 млн дэкалітраў піва ў год. ААТ «Аліварыя» мае выключнае права прадстаўляць брэнды Carlsberg Group на тэрыторыі Беларусі, сярод якіх «Аліварыя», «Балтика», «Zatecky Gus», «Tuborg», «Carlsberg», «Grimbergen» і інш.
Піва «Аліварыя» ствараецца на піваварні, будынак якой узведзены у XIX ст. Найноўшае абсталяванне – варачныя катлы, заторныя і фільтр-чаны – размешчана ў будынку, які памятае яшчэ Караля Яна Чапскага. Так традыцыі абагачаюць сучаснасць, што надае прадукцыі «Аліварыі» такую асаблівасць.
Беларускае піваварэнне бярэ свой пачатак у 1864 г., калі мінскай мяшчанкай Рохляй Фрумкінай на месцы цяперашняга завода быў пабудаваны драўляны бровар, дзе варылі тры гатункі піва – «Баварскае», «Сталовае» і «Пльзенскае». У 1894 г. на гэтым жа месцы граф Караль Ян Чапскі пабудаваў каменны будынак, дзе размясціўся піваварны завод «Багемія».
З 1904 г. вырабам піва на гэтым жа бровары займаліся браты Лекерт. Прадукцыя іх прадпрыемства прадавалася ў Беластоку, Вільні, Брэсце, Гродне, Бабруйску.
У 1917 г. завод быў нацыяналізаваны і перайменаваны ў Мінскі піваварны завод «Беларусь». У той час на прадпрыемстве працавала каля 200 чалавек. Вытворчасць піва не спынялася нават у Вялікую Айчынную вайну, толькі прадукцыя прадпрыемства прызначалася для нямецкіх салдат і афіцэраў.
У 1990-я гг. Мінскі піўзавод «Беларусь» быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Піўзавод Аліварыя». Мадэрнізацыя вытворчасці дазволіла значна палепшыць якасць прадукцыі, атрымаць шэраг узнагарод на міжнародных конкурсах. У 2008 г. міжнародная кампанія Carlsberg Group стала стратэгічным інвестарам «Аліварыі».
Сёння завод распрацоўвае новыя тыпы ўпакоўкі, каб знайсці больш экалагічна бяспечную альтэрнатыву звычайнай тары. Праект «Green Fibre Bottle» займаецца распрацоўкай першай у свеце «папяровай» бутэлькі, вырабленай з драўнянага валакна.
ААТ «Аліварыя» – нацыянальны брэнд Беларусі. У яго скарбонцы больш за 50 нацыянальных і міжнародных узнагарод, у тым ліку Diamond Taste Award, які піва «Аліварыя Залатое» атрымала ў 2019 г. Стратэгія «Аліварыі» – працяг стратэгіі Carlsberg Group, накіраванай на выяўленне магчымасцяў для будучага росту. Сёння піваварная кампанія «Аліварыя» вырабляе лепшае піва ў Беларусі, а брэнд «Аліварыя» з’яўляецца самым папулярным у краіне.