Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі імя У. А. Белага
Дата начала:
1959 Гомель, г.
Краткая справка:
навуковая ўстанова
Краткие названия:
ІММС
Варианты названия:
Інстытут механікі металапалімерных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя У. А. Белага
Названия на других языках:
V. A. Belyi Metal-Polymer Research Institute of National Academy of Sciences of Belarus (англ.) (не определен); Институт механики металлополимерных систем им. В. А. Белого НАН Беларуси (русский); Институт механики металлополимерных систем им. В. А. Белого Национальной академии наук Беларуси (русский);
1988 символов
Справка
У 1959 г. па ініцыятыве загадчыка кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту Уладзіміра Аляксеевіча Белага створана першае ў рэспубліцы акадэмічнае падраздзяленне на перыферыі – Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці дэталяў машын пры Інстытуце машыназнаўства АН БССР.
У 1961 г. у г. Гомелі створана Аддзяленне Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР, у склад якога ўключана Лабараторыя тэхнічнай механікі на чале з кандыдатам тэхнічных навук У. А. Белым.
У 1963 г. на базе лабараторыі тэхнічнай механікі створана самастойная навуковая ўстанова – Аддзел механікі палімераў АН БССР, у склад якога ўвайшлі таксама лабараторыі канчатковых груп (загадчык – акадэмік С. А. Чуніхін) і вылічальнай тэхнікі Інстытута матэматыкі АН БССР.
У 1969 г. Пастановай Савета Міністраў БССР (№ 201 ад 5.06.1969 г) Аддзел механікі палімераў АН БССР пераўтвораны ў Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР.
У 1994 г. Інстытуту прысвоена імя акадэміка У. А. Белага – заснавальніка і яго першага дырэктара.
У 2019 г. Інстытут рэарганізаваны шляхам далучэння да яго РУП «Спецыяльнае канструктарскае тэхналагічнае бюро «Металапалімер».
З 1979 па 1991 гг. Інстытут узначальваў акадэмік А. І. Свірыдзёнак, з 1991 па 2002 гг. – член-карэспандэнт Ю. М. Плескачэўскі, з 2002 па 2017 гг. – акадэмік М. К. Мышкін. З 2017 г. Інстытут працуе пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук прафесара А. Я. Грыгор'ева.
Сярод супрацоўнікаў інстытута вучоныя з сусветным імем: Купчынаў Барыс Іванавіч (1935–2009) і Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч (1949–2020).
Дасягненні навукоўцаў Інстытута адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1972, 1978), прэміямі Савета Міністраў БССР (1981) і Урада Расійскай Федэрацыі (2004), прэміямі АН БССР і НАН Беларусі (1993, 2007, 2008, 2011, 2015, 2018), НАН Беларусі і РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2011), РАН і НАН Беларусі (2018). Прэміямі Усесаюзнага Ленінскага Камсамола (1973, 1982) і Ленінскага Камсамола Беларусі (1975, 1986).