Краткая справка:
першая ў Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу
Варианты названия:
Гарадзенская медыцынская акадэмія; Гарадзенская медыцынская школа; Гродзенская медыцынская школа
Названия на других языках:
Гродненская медицинская академия (русский); Гродненская медицинская школа (русский);
1685 символов
Справка
Гродзенская медыцынская акадэмія ‒ першая медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі. Існавала ў 1775‒1781 гг. у Гродне. Адкрыта па ініцыятыва графа Антонія Тызенгаўза. Першы дырэктар ‒ вучоны-прыродазнавец Ж. Э. Жылібер. Будынак акадэміі ў стылі позняга барока ўзведзены па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Набор навучэнцаў ажыццяўляўся сярод сялян і служачых Брэсцкага, Гродзенскага, Оліцкага, Шавельскага каралеўскіх уладанняў. Акадэмія хутка стала цэнтрам навуковых даследаванняў па медыцыне, біялогіі, экалогіі, ахове прыроды. Адукацыйны працэс ажыццяўляўся на трох аддзяленнях: вышэйшым лекарскім для працы ў гарадах, падрыхтоўкі правінцыяльных лекараў і хірургаў, аддзяленні павітух. Прафесарска-выкладчыцкі састаў рыхтаваўся праз ад’юнктуру. Была створана навучальная база, дзе меліся першая на тэрыторыі Беларусі медыцынская бібліятэка, якая налічвала тры тысячы тамоў; батанічны сад; анатамічны тэатр; профільныя кабінеты фізікі, хіміі, прыродазнаўства; музей. У кабінеце прыродазнаўства захоўваліся калекцыя з 10 тыс. мінералаў, а таксама гербарыі ўнікальных раслін. Праводзіліся як лекцыі, так і практычныя заняткі з наведваннем хворых, правядзеннем медыцынскіх маніпуляцый, выконваннем лабараторных даследаванняў. За перыяд існавання акадэміяй было падрыхтавана некалькі дзясяткаў спецыялістаў. Выкладчыкі і выпускнікі ўстановы адукацыі ўнеслі значны ўклад у развіццё медыка-біялагічнай навукі Беларусі.
У 1781 г. акадэмія пераведзена ў Вільню, дзе стала базай для стварэння медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Будынак акадэміі захаваўся да нашых дзён і носіць назву «Палац Чацвярцінскіх».