Філіял № 5 "Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў" ААТ "Краснасельскбудматэрыялы"
Дата начала:
студзень 1950 Гродна, г.
Краткая справка:
прадпрыемства будаўнічай індустрыі
Краткие названия:
Гродзенскі КБМ
Варианты названия:
Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў
Названия на других языках:
Филиал № 5 "Гродненский комбинат строительных материалов" (русский);
797 символов
Справка
Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў створаны ў студзені 1950 г. на базе невялікіх прадпрыемстваў, пабудаваных яшчэ ў пачатку XX ст.: цаглянага завода № 20, кафляна-пліткавага завода № 19 і вапнавага завода № 5. У 1958 г. пачалося будаўніцтва новага буйнога механізаванага прадпрыемства па выпуску будматэрыялаў – завода вапны і сілікатных вырабаў. У студзені 1965 г. усе дзеючыя вытворчасці былі аб'яднаны ў адзіны камбінат будаўнічых матэрыялаў.
За гады свайго існавання Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў ператварыўся ў буйное шматгаліновае прадпрыемства па выпуску ячэістага бетону. У 1995 г. камбінат пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства, у 2013 г. рэарганізаваны шляхам далучэння да ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" у якасці філіяла № 5.