"Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі"
Дата начала:
1570-я г.
Краткая справка:
помнік польскай гістарычнай прозы ХVІ ст.
Названия на других языках:
"Kronika Polska, Litewska, Żmodźka y wszystkiey Rusi Kijowskiey, Moskiewskiey, Siewierskiey, Wołhińskiey, Podolskiey, Podgorskiey, Podláskiey" (польский); "Хроника польская, литовская, жомойтская и всея Руси" (русский);
1296 символов
Справка
"Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" – самы значны твор М. Стрыйкоўскага. Яна была складзена ў 1570-я гг. і ўпершыню выдадзена ў 1582 г. у Караляўцы. Хроніка пачынаецца з вершаванай аўтабіяграфіі «Мацей Стрыйкоўскі Асасцевічыус сам пра сябе: прыгоды свае пры наведванні розных краін свету». У тэкст уключаны апавяданні ў вершах «Бітва пад Завіхосцем», «Пра слаўную вайну і шчаслівую бітву... году 1410». У хроніцы падрабязна апісваецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палямона да часоў Стафана Баторыя, змешчаны звесткі пра культуру Беларусі, яе помнікі археалогіі, архітэктуры і жывапісу. Большасць асобных раздзелаў прысвечана вядомым гістарычным асобам: віленскаму ваяводу, вялікаму гетману літоўскаму М.К. Радзівілу, канцлеру ВКЛ А. Валовічу, полацкаму ваяводу М.М. Дарагастайскаму, мінскаму кашталяну Я. Глябовічу, жамойцкаму старосту Я. Кішку, біскупу жамойцкаму М. Гедройцу і інш. Матэрыяламі для хронікі паслужылі творы антычных гісторыкаў Герадота, Ц. Лівія, К. Пталамея, Страбона; польскіх аўтараў Я. Длугаша, Мацея з Мехава, М. Кромера, М. Бельскага; нямецкага храніста Пятра з Дусбурга, а таксама старажытныя рускія, беларускія і літоўскія летапісы. Хроніка карысталася вялікай папулярнасцю ў ВКЛ. На беларускую мову была перакладзена ў канцы XVІ – пачатку XVІІ ст.