"Яхімоўшчына", філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Дата начала:
24.01.1997 Яхімоўшчына, в., Маладзечанскі раён, Мінская вобласць
Краткие названия:
"Яхімоўшчына"
Варианты названия:
Філіял "Яхімоўшчына" Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Названия на других языках:
Купалы Янки литературного музея филиал "Яхимовщина" (русский); Филиал "Яхимовщина" Государственного литературного музея Янки Купалы" (русский); Филиал "Яхимовщина" учреждения "Государственный литературный музей Янки Купалы" (русский);
Предыдущие названия:
Літаратурны музей у вёсцы Яхіммаўшчына
2127 символов
Справка
Заснаваны музей у 1997 г. у в. Яхімоўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, у 2001 г. адкрыты для наведвальнікаў. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, аднаго з вядучых літаратурных музеяў Беларусі.
У 1906–1907 гг. Я. Купала працаваў у в. Яхімоўшчына памочнікам вінакура на бровары ў маёнтку пана Любанскага. Сядзібны дом памешчыкаў Любанскіх быў разбураны ў гады Першай сусветнай вайны. Захавалася хата, дзе жыў паэт, кантора бровара і сам бровар, амбары-маналіты сярэдзіны ХIХ ст., 2 сажалкі прамысловага прызначэння, часткова застаўся пейзажны парк англійскага тыпу. У 1959 г. на будынку канторы бровара (зараз адміністрацыйны цэнтр гаспадаркі «Яхімоўшчына») устаноўлена мемарыяльная дошка, у 1982 г. на хаце, дзе жыў Я. Купала. У 1998 г. дом быў рэстаўрыраваны, а ў 2001 г. у ім адкрылася экспазіцыя (пл. 101,4 кв. м). Аўтарам літаратурна-мастацкай канцэпцыі з'яўляецца мастак Г. Чысты. Экспазіцыя філіяла складаецца з трох асноўных тэм: «Яхімоўшчына. Праца на бровары і пачатак творчасці паэта», «Янка Купала і беларускі легальны друк», « “Жалейка” – першы зборнік вершаў Янкі Купалы. Нараджэнне Купалы-паэта». Асаблівае месца адведзена пакою-кабінету, у якім захаваны інтэр'ер пачатку ХХ ст. Дакументы, кнігі, фотаздымкі, унікальныя прадметы этнаграфіі таго часу сведчаць пра складаны перыяд у жыцці паэта, яго пераезд у Вільню ў 1908 г. і супрацоўніцтва ў беларускай газеце «Наша ніва». Прадстаўлены творы мастакоў Э. Агуновіча, М. Гусева, Я. Раманоўскага, К. Харашэвіча, В. Ціхановіча, у якіх адлюстравана праца пісьменніка на бровары.
Менавіта ў в. Яхімоўшчына развіўся паэтычны талент паэта. Янка Купала ўражліва ўспрымаў мясцовыя народныя легенды і паданні, многія з іх сталі сюжэтамі яго ранніх паэм. Там Я. Купала напісаў паэму «Нікому», вершы «Ворагам Беларушчыны», «А хто там ідзе?», «Што ты спіш?», «Гэта крык, што жыве Беларусь», «З песень нядолі» і інш. Некаторыя творы ўвайшлі ў першы зборнік «Жалейка» (1908).
Штогод у в. Яхімоўшчына ў дзень нараджэння паэта (7 ліпеня) праводзіцца свята-абрад Купалле.