Краткая справка:
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ў складзе канцэрна "Беллегпрам" па вытворчасці абутку з натуральнай і штучнай скуры, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2002)
Варианты названия:
Абутковае прадпрыемства "Belwest"; Беларуска-германскае абутковае прадпрыемства "Belwest"
Названия на других языках:
"Belwest" (английский); "Белвест" (русский);
1849 символов
Справка
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белвест” было створана ў Віцебску ў 1988 г. Яго заснавальнікамі сталі Віцебская абутковая фабрыка “Чырвоны Кастрычнік” і заходнегерманскі канцэрн па пашыве абутку “Salamander”. Аснову працоўнага калектыву новага прадпрыемства склалі работнікі Віцебскай абутковай фабрыкі. У 1989 г. была зроблена першая прадукцыя – мужчынскія паўботы, а ўжо праз два гады тут выпускалася больш за 1 млн пар абутку штогод. З 2003 г. “Белвест” пераўтвораны ў сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства, заснавальнікамі якога выступілі Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці “Беллегпрам” і закрытае акцыянернае таварыства “Палітэкс” (Расія). У 2019 г. новымі ўдзельнікамі вытворчасці сталі ААТ “Група Белвест” і ААТ “Інвестпрам” (Расія).
У цяперашні час СТАА “Белвест” – высокатэхналагічнае прадпрыемства поўнага цыкла ў складзе канцэрна “Беллегпрам”. Яно аб’ядноўвае вытворчыя магутнасці па выпуску жаночага і мужчынскага абутку з натуральнай скуры, мадэлірванні дэталей нізу і калодак, гарбарны завод, лінію ліцця падэшваў з інавацыйнага звышлёгкага палімера ўласнай рэцэптуры і больш за 350 фірменных магазінаў у Беларусі і Расіі. Зараз тут працуе каля 5 тыс. чалавек. Штогод на прадпрыемстве выпускаюць 2 млн пар абутку і распрацоўваюць да 1500 новых мадэлей у калекцыях “Вясна-лета”, “Made in Europe”, “Летняя”, “Спорт”, “Аксэсуары”, “Святочная”, “Абутак з прынтамі”. Высокі стыль, прыгожы дызайн і сучасныя тэхналогіі робяць прадукцыю ААТ “Белвест” папулярнай у спажыўцоў. Яна неаднаразова станавілася прызёрам конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” і “Брэнд года”. Прадпрыемства было адзначана Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2002).