Дата начала:
1519 ці 1529 Геранёны, аг., Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць
Краткая справка:
помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Варианты названия:
Касцёл Святога Мікалая
Названия на других языках:
Church of St. Nicholas (английский); St. Nikolas Catholic Church (английский); Геранёнский костёл Святого Николая (русский); Геранёнский Николаевский костёл (русский);
1723 символа
Справка
Касцёл Святога Мікалая ў аграгарадку Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці пабудаваны ў 1519 г. (па іншых звестках у 1529 г.) як капліца пры старажытным замку. Фундаваў узвядзенне храма віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд.
Першапачаткова гэта быў прамавугольны ў плане будынак з выцягнутай пяціграннай апсідай на падмурках з бутавых камянёў. Муроўка сцен выканана ў гатычным стылі, галоўны фасад умацаваны на вуглах моцна выступаючымі контрфорсамі. За сваю гісторыю храм неаднойчы разбураўся і перабудоўваўся. Пасля моцнага пажару ў канцы XVIII ст. на сродкі мясцовага шляхціца Яна Гераніма Пробача ён быў істотна перабудаваны ў стылі позняга барока. Тады ўзвялі франтоны і ўсталявалі новы арган, дэкарыраваны драўлянай скульптурай і разьбой. У далейшым да прэсбітэрыя прыбудавалі сакрыстыю і капліцу, а побач з касцёлам – званіцу (1859), у 1883 г. рэканструявалі алтарную частку і фасады. У ХІХ ст. асноўны аб’ём будынка накрыты гонтавым двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіў у вальмавы. Унутраную прастору перакрывалі драўляныя скляпенні, над уваходам меліся драўляныя хоры. Падлога была выканана з цэглы. Цэнтральны і бакавыя алтары касцёла, змураваныя ў стылі класіцызму, аформлены драўлянай скульптурай, гарэльефнай кампазіцыяй і жывапісам. Касцёл разам з руінамі Геранёнскага замка адлюстраваў на сваім малюнку мастак Н. Орда (1875–1877). У 1928–1929 гг. праводзілася рэстаўрацыя храма, пасля чаго яго сцены і арачныя праёмы былі пакрыты сюжэтнай і арнаментальнай размалёўкай (1934, мастак К. Чарнецкі).
У цяперашні час Касцёл Святога Мікалая дзейнічае. Яго будынак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца дзяржавай.