Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна
Дата начала:
23.02.1944 Мазыр, г., Гомельская вобласць
Краткая справка:
вышэйшая навучальная ўстанова
Краткие названия:
МГПУ им. И.П. Шамякина (рус.); МДПУ ім. І.П. Шамякіна
Названия на других языках:
Mozyr State Pedagogical University named after I.P. Shamyakin (английский); Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина (русский);
Предыдущие названия:
Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт; Мазырскі настаўніцкі інстытут; Мазырскі педагагічны інстытут; Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай; Мозырский государственный педагогический университет; Мозырский педагогический институт; Мозырский педагогический институт имени Н.К. Крупской; Мозырский учительский институт
2680 символов
Справка
Гісторыя Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна бярэ свой пачатак у сакавіку 1944 г., калі ў Мазыры была адноўлена дзейнасць Рагачоўскага настаўніцкага інстытута, пасля чаго ён стаў называцца Мазырскім настаўніцкім інстытутам. Установа адукацыі рыхтавала настаўнікаў для 5‒7-х класаў сярэдняй школы і выконвала значную ролю ў арганізацыі адукацыйнага працэсу на Палессі. У складзе інстытута функцыянавалі аддзяленні мовы і літаратуры, фізіка-матэматычнае і гісторыка-геаграфічнае, завочнага навучання, падрыхтоўчае. Першы выпуск маладых спецыялістаў адбыўся ў 1946 г. Для школ Палесся падрыхтавалі 190 настаўнікаў гісторыі, мовы і літаратуры, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўства, геаграфіі. У 1952 г. Мазырскі настаўніцкі інстытут рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут. У 1964 г. яму было прысвоена імя Н.К. Крупскай. У 2002 г. інстытут атрымаў статус універсітэта. У 2006 г. яму прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.
Зараз Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна –навуковы і культурны цэнтр Палесся. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на наступных факультэтах: тэхнолага-біялагічным, фізіка-інжынерным, дашкольнай і пачатковай адукацыі, філалагічным, фізічнай культуры, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Універсітэт рыхтуе настаўнікаў па вучэбных прадметах сярэдняй школы, а таксама па шырокім коле дысцыплін для прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкі састаў універсітэта вядзе актыўную работу па арганізацыі вучэбнага працэсу. Супрацоўнікі кафедр рыхтуюць вучэбныя дапаможнікі і электронныя падручнікі, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, вучэбныя праграмы, аўтарскія курсы лекцый. Універсітэтам наладжаны трывалыя адукацыйныя, навуковыя, творчыя сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, навукова-даследчымі інстытутамі і іншымі арганізацыямі Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.
Навукова-даследчая дзейнасць універсітэта накіравана на распрацоўку праблем фізікі цвёрдага цела, оптыкі і галаграфіі, экалогіі, інавацыйных тэхналогій, мовазнаўства і літаратуразнаўства, гісторыі і культуралогіі і інш. Вынікі даследаванняў паспяхова выкарыстоўваюцца ў працы вядучых прадпрыемстваў Мазыра і Гомельскай вобласці. Ва ўніверсітэце штогадова праводзяцца навуковыя рэспубліканскія і міжнародныя канферэнцыі, семінары. Выдаецца часопіс «Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна». У складзе навучальнай установы дзейнічаюць музей этнаграфічнай культуры Палескага краю і гісторыі ўніверсітэта, навукова-метадычны цэнтр русістыкі, цэнтр педагагічнай дэанталогіі і інш.