Краткая справка:
адкрытае акцыянернае таварыства, адзін з буйнейшых у Беларусі вытворцаў прадукцыі з малака, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2001, 2010, 2015, 2018, 2021)
Названия на других языках:
"Savushkin product" (английский); "Савушкин продукт" (русский);
Предыдущие названия:
Брэсцкі малочны камбінат
1688 символов
Справка
Адкрытае акцыянернае таварыства “Савушкін прадукт” – адна з буйнейшых малочных кампаній Беларусі.
Сваю гісторыю прадпрыемства пачало ў Брэсце ў 1976 г. Менавіта тады быў здадзены ў эксплуатацыю новы малочны камбінат, разлічаны на перапрацоўку 560 т малака за суткі. Прадпрыемства выпускала каля 50 найменняў прадукцыі, першым у Беларусі асвоіла вытворчасць масла па асобай тэхналогіі безперапыннага ўзбівання. З першых гадоў працы камбінат заняў лідзіруючыя пазіцыі ў малочнай галіне Брэсцкай вобласці, а яго калектыў неаднаразова адзначаўся ганаровымі ўзнагародамі.
У 1990-я гг. Брэсцкі малочны камбінат быў акцыянаваны, на ім праведзена буйнамаштабная мадэрнізацыя. З 2001 г. прадпрыемства пачало выкарыстоўваць для сваёй прадукцыі гандлёвую марку “Савушкін прадукт”, якая з 2005 г. стала таксама яго афіцыйнай назвай. У наступныя гады ў якасці вытворчых філіялаў да кампаніі былі далучаны аграпрамысловае прадпрыемства “Олтуш” у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, Баранавіцкі і Пінскі малочныя камбінаты, Бярозаўскі сыроробны камбінат і інш.
У цяперашні час ААТ “Савушкін прадукт” уваходзіць у склад холдынгаў "Канцэрн Брэстмясамалпрам” і “SANTA”. На ім працуе больш за 2 тыс. чалавек. Прадпрыемства выпускае шырокі асартымент цэльнамалочнай прадукцыі, сыроў, сметанковага масла, тварагу, ёгуртаў, дэсертаў пад гандлёвымі маркамі “Савушкин”, “Оптималь”, “Брест-Литовск”, “Teos”, “Бярозка”, “Апети”, “Активил”, “Супер Кид”, “Ласковое лето”, “ТОП”, “Sveza”. Кампанія з’яўляецца пераможцам конкурсаў “Брэнд года”, “Прадукт года”, “Народная марка”, лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2001, 2010, 2015, 2018, 2021).