Краткая справка:
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Варианты названия:
Брэсцкі Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор; Брэсцкі сабор свяціцеля Мікалая Цудатворца; Брэсцкі сабор у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца
Названия на других языках:
St. Nicolas Cathedral (английский); Брестская Свято-Николаевская церковь (русский); Брестский Николаевский собор (русский); Брестский Свято-Николаевский гарнизонный собор (русский); Брестский собор Святого Николая (русский);
Предыдущие названия:
Брэсцкі гарнізонны касцёл Святога Казіміра
2070 символов
Справка
На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці размешчаны Брэсцкі Мікалаеўскі сабор. Пабудаваны ў 1856–1879 гг. паводле праекта архітэктара Д. Грыма. Калісьці на гэтым месцы стаяў касцёл аўгусцінцаў – адзін з самых старажытных у сярэдневяковым Брэсце. Сродкі на праваслаўны храм сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. Быў пабудаваны ў візантыйскім стылі. Размяшчэнне храма на тэрыторыі абарончага збудавання не дазваляла яго вышынную трактоўку. Таму прамавугольная трохнефавая базіліка, ступеньчатая кампазіцыя якой перакрыта цыліндрычнымі дахамі-бочкамі, атрымала прысадзісты характар і завершана магутным, але нізкім паўсферычным купалам. Галоўны фасад у выглядзе паўкруглай аркі: першы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, другі – пяціпралётнай аркатурай, над якой размешчаны гадзіннік-куранты. Гарызантальную развітасць архітэктурнай кампазіцыі падкрэслівалі трох- і пяцічасткавыя размежаваныя калонамі арачныя аконныя праёмы бакавых фасадаў. Вуглы храма крапаваны калонамі ў тры ярусы. У дэкоры масіўных аб’ёмаў храма выкарыстаны закамары, аркатура, крыжы-нішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках і інш. У 1906 г. сабор быў распісаны ў раманскім стылі і стаў галоўным воінскім храмам Заходняй прыгранічнай акругі. Першыя пашкоджанні атрымаў у перыяд Першай сусветнай вайны. У 1915 г. у Расію былі вывезены званы. У 1919 г. храм перароблены пад гарнізонны касцёл Святога Казіміра (паводле іншых звестак, Святой Тройцы) паводле праекта архітэктара Ю. Лісецкага і дзейнічаў да 1939 г. У 1941 г. з’яўляўся ключавым звяном у абароне крэпасці і вытрымліваў атакі нямецка-фашысцкіх войскаў, хаваючы ў сваіх сценах яе гераічных абаронцаў. Храм быў поўнасцю зруйнаваны. У 1972 г. будынак закансерваваны і ўключаны ў Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. У такім выглядзе прастаяў да 1990-х гг. 22 чэрвеня 1991 г. упершыню за пасляваенны час адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 г. у жахлівым стане храм быў вернуты праваслаўным і адрэстаўрыраваны. Сёння яго сучасны выгляд у дэталях паўтарае ранейшы.