Краткая справка:
наступальная аперацыя войск Заходняга і левага крыла Калінінскага франтоў, састаўная частка агульнага наступлення савецкіх войск у летне-асенняй кампаніі 1943 г.
Варианты названия:
Аперацыя "Сувораў"; Смаленская аперацыя; Смаленская аперацыя 1943 г.
Названия на других языках:
Смоленская операция (древнерусский); Смоленская операция 1943 (русский); Смоленская операция 1943 г. (русский);
1022 символа
Справка
Адначасова з Бранскай з 7 жніўня па 2 кастрычніка 1943 г. праходзіла Смаленская наступальная аперацыя (кодавая назва «Сувораў»), якую праводзілі войскі Заходняга фронту (камандуючы генерал арміі В.Д. Сакалоўскі) і левага крыла Калінінскага (генерал-палкоўнік А.І. Яроменка). Пасля выгнання ворага са Смаленшчыны, падраздзяленні Заходняга фронту ў канцы верасня 1943 г. уступілі на беларускую зямлю. 28 верасня байцы 49 й арміі (камандуючы генерал лейтэнант І.Ц. Грышын) вызвалілі ад акупантаў Мсціслаў, 2 кастрычніка – Дрыбін, потым яшчэ некалькі раёнаў Магілёўскай вобласці і выйшлі да Проні. Шматлікія спробы прарваць нямецкую абарону ў раёне гэтай ракі засталіся беспаспяховымі да лета 1944 г. Вялікую дапамогу савецкім войскам у Смаленскай аперацыі аказвалі партызаны. У ноч на 3 жніўня, працягваючы «рэйкавую вайну», яны нанеслі масіраваныя ўдары па чыгуначных камунікацыях праціўніка. Падрыўную дзейнасць народныя мсціўцы ажыццяўлялі на працягу ўсяго месяца і ў першую палову верасня.