Краткая справка:
наступальная аперацыя войск Бранскага фронту
Варианты названия:
Бранская аперацыя; Бранская аперацыя 1943 г.
Названия на других языках:
Брянская операция (русский); Брянская операция 1943 (русский); Брянская операция 1943 г. (русский);
1133 символа
Справка
У канцы верасня 1943 г. войскі Бранскага фронту (камандуючы генерал арміі М.М. Папоў), праследуючы адступаючага ворага ў ходзе Бранскай наступальнай аперацыі (1 верасня – 3 кастрычніка 1943 г.), прыступілі да вызвалення ўсходніх раёнаў Беларусі. Перадавыя падраздзяленні 50 й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант І.В. Болдзін) 26 верасня занялі вёскі Малая і Вялікая Ліпаўка, Узлогі, Чарняў (Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці) і выйшлі да гарадскога пасёлка Хоцімск, авалодалі якім 26 верасня. Адразу пасля вызвалення там адбыўся сумесны мітынг мясцовых жыхароў і чырвонаармейцаў, на якім прысутнічалі кіраўнікі кампартыі і ўрада Беларускай ССР. Бранская аперацыя працягвалася яшчэ некалькі дзён. Войскі Чырвонай арміі прасоўваліся наперад, вызваляючы новыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці, сярод іх – раённыя цэнтры Касцюковічы, Клімавічы, Крычаў, Чэрыкаў, Краснаполле і інш. У пачатку кастрычніка яны фарсіравалі Сож, захапілі плацдарм на правым беразе ракі і прарвалі абарончы рубеж нямецка-фашысцкіх войск «Пантэра». Былі створаны перадумовы для далейшага наступлення на Гомельскім напрамку.