Дата нараджэння:
1759 Слуцкі павет, Мінская губерня
Дата смерці:
пасля 1835 г. Слуцк, г., Мінская вобласць
Кароткая даведка:
кіраўнік Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў у 1807–1812 гг.
Варыянты імя:
Барсук Тамаш
Імёны на іншых мовах:
Барсук Фома (руская); Борсук Томаш (руская);
480 сімвалаў
Даведка
Фама (Тамаш) Барсук нарадзіўся ў 1759 г. у сям’і Сымона Барсука – аканома радзівілаўскіх фальваркаў Новы Двор, Горкі і Манькава. Працоўная біяграфія Ф. Барсука цалкам звязана са Слуцкай мануфактурай шаўковых паясоў, дзе ён займаў пасаду пісара і інтэнданта. У 1807 г. пасля адыходу ад спраў “мэтра” Л. Маджарскага, фактычна ён разам А. Гутоўскім пераняў кіраўніцтва прадпрыемствам. Вядома, што ў 1835 г. Ф. Барсук пражываў у графскім доме ў Слуцку.