Кароткая даведка:
спартсмен (стральба кулявая), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХV Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1998), сярэбраны (2011) і бронзавы (1993, 1996) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён СНД (1992)
Імёны на іншых мовах:
Lukashik Konstantin (не вызначана); Лукашик Константин Леонидович (руская);
1634 сімвалы
Даведка
Канстанцін Лукашык нарадзіўся ў Гродне. Ва ўзросце 13 гадоў пачаў рабіць першыя крокі ў кулявой стральбе пад кіраўніцтвам трэнера Алега Пішчукевіча.
У 1991 г. Канстанцін выйграў першынства Еўропы па стральбе сярод юнакоў, праз некалькі месяцаў стаў лепшым на чэмпіянаце свету.
Пасля паспяховых выступленняў на “дарослых” чэмпіянатах Еўропы і СНД, Канстанціна Лукашыка ўключылі ў склад аб’яднанай каманды СНД для ўдзелу ў XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 г.
На агнявы рубеж алімпійскай Барселоны Канстанцін Лукашык выходзіў у першы дзень спаборніцтваў. Сапернікамі беларуса былі вядомыя, вопытныя і тытулаваныя спартсмены: прадстаўнік Балгарыі Тэадор Кіракаў, спартсмен з Кітая Ван Іфу, шведскі стралок Рагнар Сканакер і многія іншыя. Нягледзячы на гэта, Канстанцін Лукашык выдатна страляў без промаху, набраў 658 ачкоў і ў шаснаццаць гадоў стаў алімпійскім чэмпіёнам.
Пасля завяршэння Алімпіяды ў Барселоне спартсмен працягваў спартыўную кар’еру: у 1993 і 1997 гг. з’яўляўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы; у 1993, 1996, 1999 і 2005 гг. атрымаў бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы; у 1998 г. стаў сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету. Канстанцін Лукашык яшчэ пяць разоў прымаў удзел у Алімпіядах. У 1996 г. на XXVI летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце прыпыніўся ў кроку ад п’едэстала, у 2000 г. на Алімпіядзе ў Сіднэі заняў дзявятае месца, у Афінах у 2004 г. быў трынаццатым, у Пекіне – дзясятым, на лонданскай Алімпіядзе 2012 г. заняў 11 месца.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.