Філіял «Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы"» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры"»
Дата пачатку:
1870 Добруш, г., Гомельская вобласць
Кароткая даведка:
адно з найстарэйшых прадпрыемстваў папяровай галіны Беларусі
Назвы на іншых мовах:
Branch “Dobrushskaya Paper Mill “Hero of Labor” JSC “Belarusian Wallpaper” (англійская); Филиал «Добрушская бумажная фабрика "Герой труда"» ОАО «Управляющая компания холдинга "Белорусские обои"» (руская);
Папярэднія назвы:
Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы"; Добрушскі завод драўніннай масы; Таварыства Добрушскай папяровай фабрыкі; Цэлюлозна-папяровы камбінат "Герой працы"
1090 сімвалаў
Даведка
Добрушская папяровая фабрыка заснавана ў 1870 г. князем Ф.І. Паскевічам як завод драўніннай масы, з 1871 г. функцыянавала як папяровая фабрыка. Прадпрыемства развівалася хутка, у 1882 г. у яго комплекс уваходзіла амаль 70 будынкаў і памяшканняў. Такі хуткі рост тлумачыўся пашырэннем сыравіннай базы, палепшылася і кіраванне прадпрыемствам. У час Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 г. фабрыка была ў заняпадзе, але ўжо ў 1922 г. дасягнула высокіх вытворчых паказчыкаў і атрымала назву «Герой працы».
У гады Вялікай Айчыннай вайны разбурана, пасля вызвалення Добруша адбудавана і механізавана. У 1956 г. рэарганізавана ў цэлюлозна-папяровы камбінат. У 1976 г. стала называцца Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы». Статус аткрытага акцыянернага таварыства атрымала ў 1997 г. З 2010 г. – філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры"».
На сучасным этапе дзейнасць прадпрыемства накіравана на выраб паперы рознага асартыменту і тавараў народнага спажывання. Прадукцыя фабрыкі карыстаецца попытам як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.