Дата пачатку:
11.09.1996 Касцюковічы, г., Магілёўская вобласць
Кароткая даведка:
адкрытае акцыянернае таварыства па выпуску будаўнічых матэрыялаў у складзе холдынга "Беларуская цэментная кампанія", лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2002, 2010, 2015)
Скарочаныя назвы:
БЦЗ
Назвы на іншых мовах:
Belarusian Cement Plant (англійская); Белорусский цементный завод (руская);
Папярэднія назвы:
Касцюковіцкі цэментны завод
1330 сімвалаў
Даведка
Адным з буйнейшых вытворцаў будаўнічай прадукцыі ў Беларусі з’яўляецца ААТ “Беларускі цэментны завод”.
Будаўніцтва новага прадпрыемства па вытворчасці цэменту было пачата каля буйнога радовішча мергелю “Камунары” (Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці) ў 1987 г. Першая тэхналагічная лінія па выпуску цэменту з высокавільготнага мелу пачала працаваць у 1996 г. У далейшым ішло пашырэнне вытворчасці, дабудоўваліся новыя карпусы, устанаўлівалася дадатковае абсталяванне. Была асвоена ўпакоўка цэменту ў папяровыя мяшкі, уведзена газатурбінная ўстаноўка для здабычы электраэнергіі і сушкі сыравіны і інш.
У цяперашні час ААТ “Беларускі цэментны завод” уваходзіць у склад холдынга “Беларуская цэментная кампанія” і выпускае цэмент, вапну і мел для вытворчасці камбікармоў. У яго складзе працуюць філіялы Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, “Оршабудматэрыялы” і сельскагаспадарчая вытворчасць “Цэмагра”. Колькасць работнікаў складае больш за 2 тыс. чалавек. Прадукцыя завода прадстаўлена на шматлікіх выстаўках і прызнана пераможцам конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, “Лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь”, “Лепшы будаўнічы прадукт”, “Прадукт года” і інш. Прадпрыемства ўзнагароджана Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2002, 2010, 2015).