

З ліпеня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Гэты дзень з'яўляецца адным з самых памятных для беларусаў: менавіта 3 ліпеня 1944 г. у ходзе Мінскай наступальнай аперацыі (праводзілася з 29 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г.) Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вызваленне беларускай сталіцы пачалося ноччу 3‑га ліпеня 1944 г. Напярэдадні перадавыя падраздзяленні 1‑га Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) абыйшлі Мінск з поўдня і занялі зручныя пазіцыі на яго ўскраінах. Першай у горад уварвалася танкавая брыгада падпалкоўніка А.А. Лосіка 2‑га гвардзейскага танкавага корпуса (камандзір генерал‑маёр А.С. Бурдзейны). Танкісты па Маскоўскай шашы і Савецкай вуліцы (цяпер праспект Незалежнасці) прарваліся ў цэнтр горада. Потым у Мінск увайшлі часці 5‑й гвардзейскай танкавай арміі П.А. Ротмістрава 3‑га Беларускага фронту (камандуючы генерал‑палкоўнік І.Д. Чарняхоўскі), падраздзяленні 11‑й гвардзейскай і 31‑й армій (камандуючыя генерал‑палкоўнік К.М. Галіцкі і генерал‑лейтэнант В.В. Глаголеў). У другой палове дня горад быў поўнасцю вызвалены.
Перамога войск 1‑га Беларускага 3‑га Беларускага франтоў была адзначана ў Маскве святочным салютам з 324‑х гармат.