Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Start date:
05.09.1952 Мінск, г.
Quick reference:
дзяржаўная навуковая ўстанова
Short names:
ІЦМА НАН Беларусі
Title Options:
Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі
Names in other languages:
The A. V. Luikov Heat and Mass Transfer Institute of NAS of Belarus (english); Институт тепло- и массообмена имени А. В. Лыкова Национальной академии наук Беларуси (russian);
Previous Names:
Акадэмічны навуковы комплекс «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава»; Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР; Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР; Інстытут энергетыкі АН БССР
1405 chars
Reference
Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі ўтвораны на падставе распараджэння Савета Міністраў СССР ад 29 ліпеня 1952 года № 19207-р як Інстытут энергетыкі АН БССР. Уступіў у дзеянне ў якасці навуковай арганізацыі Акадэміі навук БССР 5 верасня 1952 года. З 1963 года – Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР; у 1975 годзе Інстытуту прысвоена імя акадэміка Аляксея Васільевіча Лыкава; З 1990 года – Акадэмічны навуковы комплекс «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава»; з 2001 года – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Сёння Інстытут цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі – найбуйнейшая ў Рэспубліцы навуковая ўстанова, якая займаецца вырашэннем фундаментальных і прыкладных праблем цепламасапераносу, гідрагазадынамікі, энергетыкі, цеплатэхнікі, хімічнай фізікі, фізікі гарэння і выбуху, нанатэхналогій, а таксама стварэннем энергаэфектыўных і экалагічна бяспечных тэхналогій і тэхнікі, апаратаў і прыбораў для энергетыкі і машынабудавання, аграпрамысловага комплексу і будіндустрыі, медыцыны, хімічнай, электроннай, радыётэхнічнай, харчовай прамысловасці, касмічнай галіны.
Інстытут акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
(Паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта Інстытута, 2025 г.)