Дата рождения:
16.02.1929 Бабруйск, г., Магілёўская вобласць
Дата смерти:
11.04.1996
Краткая справка:
скрыпач, педагог, народны артыст Беларусі
Варианты имени:
Гарэлік Лейба Давыдавіч
Имена на других языках:
Горелик Лев Давидович (русский);
1676 символов
Справка
Льва Давыдавіча Гарэліка называюць віртуозам скрыпкі. Сваю любоў, талент і майстэрства музыкант аддаў гэтаму інструменту, які ў яго руках набыў жывы, чалавечы голас.
Нарадзіўся Л. Гарэлік у Бабруйску, вучыўся ў мясцовай музычнай школе. Яго першым педагогам быў Я. Беленькі, які добра ведаў спецыфіку работы з дзецьмі і прывіваў ім сапраўдную любоў да музыкі. У 1940 г. Л. Гарэлік паступіў у музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі. У час Вялікай Айчыннай вайны вучняў эвакуіравалі ў Пензу, дзе будучы музыкант вучыўся ў класе вядомага прафесара А. Ямпольскага.
Пасля заканчэння вайны Л. Гарэлік стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, дзе займаўся ў А. Амітона і А. Бяссмертнага. З 1956 г. Леў Давыдавіч Гарэлік з’яўляўся нязменным канцэртмайстрам (першай скрыпкай) сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Ён з’яўляўся таксама і выдатным салістам, у рэпертуары якога налічвалася больш за сто твораў кампазітараў-класікаў. Канцэртная дзейнасць музыканта была разнастайнай. Акрамя класікі Л. Гарэлік перайграў амаль усе творы беларускай скрыпічнай музыкі, не толькі сучаснікаў, але і кампазітараў мінуўшчыны. У яго рэпертуары былі скрыпічныя творы М. Ельскага, П. Падкавырава, Р. Пукста, У. Алоўнікава, М. Аладава, Г. Вагнера, Р. Суруса, Г. Гарэлавай, Д. Смольскага і інш.
Леў Гарэлік з’яўляўся не толькі выдатным скрыпачом, але і таленавітым педагогам. Ён выкладаў у спецыялізаванай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Мінскім музычным вучылішчы, Беларускай акадэміі музыкі.
Матэрыял падрыхтаваны Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна ў 2013 г.