Краткая справка:
наступальная аперацыя войск 2-га Беларускага фронту, састаўная частка Беларускай аперацыі 1944
Варианты названия:
Магілёўская аперацыя; Магілёўская аперацыя 1944 г.
Названия на других языках:
Могилевская наступательная операция 1944 года (русский); Могилевская операция (русский); Могилёвская операция (русский); Могилевская операция 1944 (русский); Могилёвская операция 1944 (русский); Могилевская операция 1944 г. (русский); Могилёвская операция 1944 г. (русский);
1767 символов
Справка
Рашаючым ударам па пазіцыях вермахта стала Магілёўская наступальная аперацыя (праводзілася з 23 па 28 чэрвеня 1944 г.) войскамі 2 га Беларускага фронту пад камандаваннем генерал-палкоўніка Г.Ф. Захарава, якім трэба было разграміць групоўку праціўніка ў раёне Магілёва, вызваліць горад і выйсці да Бярэзіны. На гэтым напрамку была пабудавана моцная сістэма абароны. Кожны населены пункт, які знаходзіўся паблізу асноўных дарог, немцы ператварылі ў апорны. Магілёў стаў сапраўднай крэпасцю, здольнай весці абарончыя баі пры поўным акружэнні. Напярэдадні аперацыі часці авіяцыі далёкага дзеяння і бамбардзіроўшчыкі нанеслі ўдар па аэрадромах, вузлах абароны і артылерыйскіх пазіцыях праціўніка. Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне і пачалі фарсіраваць р. Проню, праз якую навялі некалькі мастоў. У ходзе двухдзённых баёў былі вызвалены раённыя цэнтры Чавусы, Горкі, Копысь, Шклоў і іншыя гарады і населеныя пункты Магілёўшчыны. Каб спыніць наступленне, нямецкае камандаванне спрабавала арганізаваць контратакі, якія паспяхова адбіваліся.
26 чэрвеня савецкія войскі фарсіравалі Днепр па ўсёй паласе наступлення, выйшлі да Магілёва і замкнулі вакол горада кальцо акружэння, дзе апынуліся часці 4 й арміі праціўніка. Цяжкі, кровапралітны бой працягваўся ўсю ноч. Раніцай гітлераўцы пры падтрымцы танкаў і штурмавых гармат спрабавалі вырвацца з акружэння, але поспеху не мелі. 28 чэрвеня 1944 г. Магілёў быў вызвалены. У ходзе аперацыі войскі 2 га Беларускага фронту паглыбіліся ў абарону праціўніка на 90 км і пазбавілі ворага магчымасці ажыццявіць арганізаваны адыход за Бярэзіну. У выніку быў зроблены сур’ёзны пралом у абароне паўднёвага флангу групы армій «Цэнтр» і створаны ўмовы для далейшага наступлення.