Краткая справка:
адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну, у выніку якой тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Варианты названия:
"Баграціён"; Беларуская аперацыя ; Беларуская аперацыя 1944 г.
Названия на других языках:
"Багратион" (русский); Белорусская операция 1944 (русский); Белорусская операция 1944 г. (русский); Белорусская операция 1944 г. (русский);
4681 символ
Справка
Наступленне Чырвонай арміі восенню і зімой 1943–1944 гг. на тэрыторыі Беларусі мела важнае значэнне для далейшага ходу Вялікай Айчыннай вайны. Савецкія войскі нанеслі гітлераўцам вялікія страты, вызвалілі 36 раённых і два абласныя цэнтры. Становішча на савецка германскім фронце складалася на карысць Чырвонай арміі, якая ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву. На тэрыторыі Беларусі фронт праходзіў па лінііі возера Нешчарда, на усход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, далей на поўдзень ад Прыпяці да Ковеля, утвараючы так званы Беларускі выступ (ці балкон) даўжынёй больш за 1100 км. Нямецкае камандаванне стварыла тут глыбока эшаланіраваную сістэму абароны (умоўная назва «Фатэрлянд»), якая ўключала развітую сетку дарог, палявыя ўмацаванні і прыродныя водныя рубяжы. Каб ліквідаваць выступ і вызваліць ад ворага тэрыторыю БССР, Генштабам і камандуючымі франтоў была распрацавана Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва «Баграціён»), якая стала адной з самых буйных ваенных кампаній у гісторыі Другой сусветнай вайны.
Падрыхтоўка аперацыі «Баграціён» пачалася вясной 1944 г. У адпаведнасці з яе планам перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача прарваць абарону праціўніка на шасці ўчастках фронту, акружыць і знішчыць асноўныя сілы групы армій «Цэнтр», вызваліць усю тэрыторыю Беларусі і выйсці да заходніх граніц СССР. Для правядзення аперацыі прыцягваліся сілы чатырох франтоў: 1 га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі І.Х. Баграмян), 3 га Беларускага (камандуючы генерал арміі І.Д. Чарняхоўскі), 2 га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў) і 1 га Беларускага (камандуючы маршал К.К. Ракасоўскі). У склад 1 га Беларускага фронту ўваходзіла сфарміраваная на тэрыторыі СССР 1 я армія Войска Польскага (камандуючы палкоўнік З. Берлінг). У аперацыі ўдзельнічалі Дняпроўская рачная ваенная флатылія (камандуючы капітан 1 га рангу В.В. Грыгор’еў), 1 ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў «Нармандыя-Нёман». Агульную каардынацыю дзеяння франтоў ажыццяўлялі маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі.
На пачатак аперацыі ў складзе Чырвонай арміі налічвалася 2,4 млн. чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5,2 тыс. танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў (прыцягвалася таксама авіяцыя далёкага дзеяння – камадуючы маршал авіяцыі А.Я. Галаванаў) і авіяцыя процівапаветранай абароны. З нямецкага боку савецкім войскам супрацьстаялі група армій «Цэнтр», злучэнні армейскіх груповак «Поўнач» і «Паўночная Украіна». Агульная колькасць каля 1,2 млн. чалавек, звыш 9,5 тыс. гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 баявых самалётаў.
Беларуская аперацыя працягвалася 68 дзён. Савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка (агульныя страты склалі 500 тыс. чалавек). Мацнейшыя групоўкі праціўніка – групы армій «Цэнтр», «Поўнач» і «Паўночная Украіна» – перасталі існаваць.
На працягу ўсёй Беларускай наступальнай аперацыі байцы Чырвонай арміі паказвалі ўзоры масавага гераізму, здзейснілі сотні воінскіх подзвігаў. Больш як 1 500 генералам, афіцэрам і салдатам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, звыш за 402 тыс. чалавек былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі; шэраг вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні.
У падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай аперацыі вялікая роля належала партызанскім злучэнням і атрадам. Напярэдадні наступлення Чырвонай арміі толькі за адну ноч (з 19 на 20 чэрвеня 1944 г.) партызанамі было падарвана 40 775 рэек (з 61 тыс. за ўвесь час аперацыі) і 8 мастоў. У баях з нямецкімі войскамі партызаны знішчылі больш за 15 тыс. і ўзялі ў палон больш за 17 тыс. гітлераўцаў. К моманту поўнага вызвалення тэрыторыі нашай краіны 87 619 народных мсціўцаў атрымалі ўрадавыя ўзнагароды, 73 партызаны сталі Героямі Савецкага Саюза.
Паводле характару баявых дзеянняў Беларуская наступальная аперацыя падзялялася на два этапы. На першым (з 23 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г.) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая і Мінская франтавыя аперацыі.
З 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. праходзіў другі этап аперацыі «Баграціён», які складаўся з Вільнюскай, Шаўляйскай, Каўнаскай, Беластоцкай і Люблін Брэсцкай аперацый, у ходзе якіх была поўнасцю вызвалена ад нямецка фашысцкіх захопнікаў Беларусь, часткова Літва, Эстонія і Латвія. Войскі Чырвонай арміі ўступілі на тэрыторыю Польшчы, падышлі да мяжы Усходняй Прусіі.
У гонар удзельнікаў Беларускай наступальнай аперацыі на аўтамагістралі Мінск – Масква ўзведзены мемарыяльны комплекс «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі», які ўвекавечыў подзвігі і мужнасць воінаў і партызан.