Краткая справка:
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, састаўная частка Беларускай аперацыі ў Вялікую Айчынную вайну
Варианты названия:
Віцебска-Аршанская аперацыя; Віцебска-Аршанская аперацыя 1944 г.
Названия на других языках:
Витебско-Оршанская операция (русский); Витебско-Оршанская операция 1944 (русский); Витебско-Оршанская операция 1944 г. (русский);
2411 символ
Справка
У ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі (праводзілася з 23 па 28 чэрвеня 1944 г.) войскі 1 га Прыбалтыйскага і 3 га Беларускага франтоў вызвалялі Лепель, Чашнікі, Віцебск, Оршу і выйшлі да Бярэзіны. Найбольш цяжкія баі разгарнуліся пад Віцебскам і Оршай, дзе гітлераўцы стварылі магутны абарончы рубеж на глыбіню 22–45 км з выкарыстаннем лясіста балоцістай мясцовасці і шматлікіх рэк. Утрыманню гэтых гарадоў нямецкае камандаванне надавала асаблівае значэнне, паколькі Віцебск прыкрываў шлях у Прыбалтыку, а праз Оршу праходзіла чыгунка, што вяла да Мінска. У выніку актыўных баявых дзеянняў войскі 43 й арміі (камандуючы генерал лейтэнант А.П. Белабародаў) 1 га Прыбалтыйскага фронту і 39 й арміі (камандуючы генерал лейтэнант І.І. Люднікаў) 3 га Беларускага фронту прарвалі абарону ворага, абышлі Віцебск і 25 чэрвеня аб’ядналіся каля в. Гняздзілава (Бешанковіцкі раён). Групоўка праціўніка (5 нямецкіх дывізій) трапіла ў акружэнне. Стварыўся так званы «віцебскі кацёл». Адны варожыя падраздзяленні здаваліся ў палон, іншыя разбягаліся па лясах і балотах (з імі вялі барацьбу партызаны). Ноччу 26 чэрвеня 145 я дывізія 43 й арміі ўварвалася ў Віцебск. Да сярэдзіны дня ва ўзамадзеянні з байцамі 39-й арміі горад быў вызвалены. За шэсць дзён баёў вораг страціў 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі, больш за 10 тыс. былі ўзяты ў палон.
Амаль адначасова з падзеямі пад Віцебскам войскі левага крыла 3 га Беларускага фронту наступалі на аршанскім напрамку. Злучэнні 11 й гвардзейскай арміі (камандуючы генерал лейтэнант К.М. Галіцкі) прасунуліся на 20 км і выйшлі да Оршы. Каб паскорыць прарыў абароны праціўніка, у бой былі ўведзены конна механізаваная група пад камандаваннем генерал лейтэнанта М.С. Аслікоўскага і часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі (камандуючы маршал бранятанкавых войск П.А. Ротмістраў). 25 чэрвеня вораг пакінуў Багушэўск і Сянно, 26 чэрвеня – Талачын, 27 чэрвеня – Оршу. Працягваючы наступленне ў заходнім напрамку, галоўныя сілы 1 га Прыбалтыйскага фронту 28 чэрвеня выйшлі на лінію Лысая – Лепель, а войскі 3 га Беларускага фронту – да Бярэзіны на поўдзень ад Барысава і завяршылі Віцебска-Аршанскую аперацыю. У выніку было разбіта левае крыло групы нямецкіх армій «Цэнтр» (вермахт страціў каля 40 тыс. чалавек забітымі, 17 тыс. трапілі ў палон). Фронт прасунуўся на 80–150 км, ствараючы ўмовы для паспяховага наступлення на Мінск і Прыбалтыку.