Краткая справка:
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалтыйскага фронту, састаўная частка Беларускай аперацыі 1944
Варианты названия:
Полацкая аперацыя; Полацкая аперацыя 1944 г.
Названия на других языках:
Полоцкая операция (русский); Полоцкая операция 1944 (русский); Полоцкая операция 1944 г. (русский);
1548 символов
Справка
Пасля паспяховага завяршэння Віцебска Аршанскай аперацыі быў распрацаваны план Полацкай наступальнай аперацыі (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.), якая праводзілася войскамі 1 га Прыбалтыйскага фронту. Галоўнай мэтай аперацыі з’яўлялася авалоданне Полацкам – стратэгічна важным чыгуначным вузлом. На падыходах да горада праціўнікам быў створаны моцны абарончы рубеж (кодавая назва «Пантэра»), які праходзіў праз балоты і азёры, меў развітую сістэму ўмацаванняў. Асноўная роля ў аперацыі адводзілася 4 й ударнай арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.Ф. Малышава, войскам якой трэба было нанесці галоўны ўдар у агульным напрамку Катляны – Полацк з мэтай абысці Полацк з паўночнага захаду. Абход ажыццяўлялі і правафланговыя злучэнні 6 й гвардзейскай арміі пад камандаваннем генерал палкоўніка І.М. Чысцякова, а яе асноўныя сілы разам з 43 й арміяй (камандуючы генерал лейтэнант А.П. Белабародаў) наступалі ў напрамку Глыбокае, Свянцяны. 3 я паветраная армія (камандуючы генерал лейтэнант авіяцыі М.П. Папівін) прыкрывала войскі.
29 чэрвеня 1944 г. пачаліся баі за Полацк, і 4 ліпеня горад быў поўнасцю вызвалены. Праследуючы адступаючыя нямецкія часці, савецкія войскі прасунуліся на захад да 120–130 км. У ходзе аперацыі былі вызвалены Ушачы, Шаркаўшчына, Докшыцы, Глыбокае і іншыя гарады. Полацкая аперацыя мела стратэгічнае значэнне: савецкія войскі авалодалі важным вузлом абароны праціўніка і атрымалі магчымасць весці наступленне па абодвух берагах Заходняй Дзвіны ў бок Дзвінска (цяпер Даўгаўпілс, Латвія).