Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дата пачатку:
16.01.1990 Мінск, г.
Кароткая даведка:
дзяржаўная навуковая ўстанова
Варыянты назвы:
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
Назвы на іншых мовах:
Institute of Sociology of NAS of Belarus (рус.) (не вызначана); Institute of Sociology of the National Academy of Sciences of Belarus (англійская); Государственное научное учреждение «Институт социологии Национальной академии наук Беларуси» (руская); Институт социологии НАН Беларуси (руская); Институт социологии Национальной академии наук Беларуси (руская);
2746 сімвалаў
Даведка
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі – вядучая навукова-даследчая ўстанова Беларусі, якая займаецца сістэмнай распрацоўкай фундаментальных праблем сацыялогіі, метадалагічных і метадычных падыходаў да ўдасканалення кіраваннем сацыяльнымі працэсамі, правядзеннем пастаяннага маніторынгу стану і дынамікі сацыяльна-эканамічных, сацыяльна-палітычных і культурных змяненняў у беларускім грамадстве.
Перадумовы развіцця сацыялагічнай навукі ў Беларусі былі закладзены ў 1921 г., калі ў адкрытым Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце была створана кафедра “Сацыялогіі і першабытнай культуры”. З 1930-х гадоў сацыялагічную навуку змяніла тэорыя гістарычнага матэрыялізму.
У сярэдзіне 1960-х пачалося адраджэнне сацыялогіі. У 1965 г. выйшла пастанова ЦК КПБ «Аб арганізацыі канкрэтна-сацыялагічных даследаванняў у рэспубліцы». Гэта ў значнай ступені паспрыяла фарміраванню і развіццю самастойных сацыялагічных службаў і падраздзяленняў у розных акадэмічных і універсітэцкіх установах БССР. Адным з першых быў створаны сектар (з 1968 г. – аддзел) сацыялагічных даследаванняў (кіраўнік – Г. П. Давідзюк) у структуры Інстытута філасофіі і права АН БССР.
У 1989 г. на базе пяці аддзелаў Інстытута філасофіі і права АН БССР арганізавны Рэспубліканскі цэнтр сацыялагічных даследаванняў.
16 студзеня 1990 г. па ініцыятыве і актыўным удзеле акадэміка Я.М. Бабосава на базе сацыялагічных аддзелаў Інстытута філасофіі і права АН БССР, аддзела навуказнаўства і часткі аддзела дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва Інстытута эканомікі АН БССР, лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі АН БССР быў створаны Інстытут сацыялогіі АН БССР.
З 2000 г. установа мае сучасную назву – Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Інстытуце сфарміраваны і дзейнічаюць чатыры навуковыя школы: сацыялогіі стратыфікацыі, канфліктаў і катастроф (заснавальнік – доктар філасофскіх навук, акадэмік НАН Беларусі Я.М. Бабосаў), сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі (заснавальнік – доктар філасофскіх навук, заслужаны работнік адукацыі Г.М. Сакалова), тэорыі і метадалогіі сацыялагічных даследаванняў (заснавальнік – доктар сацыялагічных навук С.А. Шавель), сацыялогіі навукі і навуказнаўства (заснавальнік – доктар філасофскіх навук Г.А. Несвятайлаў).
Функцыянуюць аддзелы сацыяльнай тэорыі і метадалогіі, сацыялогіі дзяржаўнага кіравання, рэгіянальнай сацыялогіі, сацыялогіі сацыяльнай сферы, эканамічнай сацыялогіі, сацыялогіі культуры, цэнтр аператыўных даследаванняў і цэнтр паліталогіі.
Больш за 50 даследчых праектаў для самага шырокага кола дзяржаўных і камерцыйных арганізацый выканана супрацоўнікамі Інстытута. Штогод публікуецца больш за 100 навуковых артыкулаў, тэзісаў і дакладаў у розных часопісах краін СНД і замежжа.