Краткая справка:
вядучая вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна- і відэамастацтва і дызайну, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2017)
Краткие названия:
БГАИ (рус.); БДАМ; БелАМ
Названия на других языках:
Белорусская государственная академия искусств (русский);
Предыдущие названия:
Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут; Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут; Беларускі тэатральны інстытут; Белорусская академия искусств; Белорусский театрально-художественный институт; Белорусский театральный институт
3254 символа
Справка
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ) – вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна- і відэамастацтва і дызайну.
Заснавана акадэмія ў 1945 г. у Мінску як Беларускі тэатральны інстытут. Першым дырэктарам стаў М.А. Гурскі. Навучальная ўстанова мела толькі адзін тэатральны факультэт. Набіралі курс Е.А. Міровіч (мастацкі кіраўнік) і С.Г. Новак (выкладчык па майстэрстве акцёра). Першы набор акцёрскага аддзялення складаў 27 студэнтаў. Заняткі пачаліся 12 лістапада і першапачаткова праводзіліся ў памяшканнях Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, рэпетыцыйных залах тэатра оперы і балета, прыватных кватэрах і інш. У 1946 г. арганізавана кафедра майстэрства акцёра і тэатразнаўства, якую ўзначаліў Е.А. Міровіч. Былі адкрыты і іншыя кафедры. Для кіраўніцтва навучальным працэсам створаны савет інстытута. У 1949 г. першыя выпускнікі атрымалі дыпломы. У 1953 г. пачаў працу мастацкі факультэт з аддзяленнямі жывапісу, графікі, скульптуры. У сувязі з гэтым навучальная ўстанова рэарганізавана ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Яму быў прадастаўлены свой уласны будынак з глядзельнай залай на 400 месцаў, фізкультурнай залай, шэрагам вучэбных аўдыторый, бібліятэкай і чытальнай залай. На працягу свайго існавання калектыў навучальнай установы імкнуўся да фарміравання якаснага саставу навукова-педагагічных кадраў. У розныя гады выкладчыкамі працавалі вядомыя дзеячы беларускага тэатральнага мастацтва П.С. Малчанаў, І.Ф. Ждановіч, Л.І. Мазалеўская, А.І. Бутакоў, Э.П. Герасімовіч, артысты і рэжысёры З.І. Браварская, Д.А. Арлоў, К.М. Саннікаў, В.У. Галіна, мастакі і скульптары В.В. Волкаў, А.А. Бембель, А.К. Глебаў, В.К. Цвірка. У 1976 г. мастацкі факультэт быў падзелены на мастацкі і мастацка-прамысловы з кафедрамі дэкаратыўна-прыкладнога і прамысловага мастацтваў, арганізацыі выставак і рэкламы. У 1991 г. інстытут перайменаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў. У 2001 г. атрымаў сучасную назву.
Цяпер БДАМ – сучасны адукацыйны і мастацкі цэнтр падрыхтоўкі прафесійных творчых кадраў для тэатраў, кіно, тэлебачання, культурных устаноў краіны. У структуру БДАМ уваходзяць пяць факультэтаў: тэатральны; мастацкі; дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; экранных мастацтваў; навуковай, давузаўскай падрыхтоўкі і дадатковай адукацыі. Пры акадэміі функцыянуюць аспірантура (з 1962 г.), магістратура і дактарантура (з 2004 г.), створаны савет па абароне дысертацый (з 2001 г.). Дзейнічаюць студэнцкі Тэатр-студыя імя Е. Міровіча (з 1978 г.), музей з выставачнымі заламі «Акадэмія» і «Kodex», вучэбна-метадычным фондам студэнцкіх работ. Калектывам акадэміі сфарміравана якасная мастацтвазнаўчая навукова-педагагічная школа, якая ўносіць значны ўклад у інтэлектуальнае і творчае развіццё студэнцкай моладзі. Акадэміяй выдаюцца альманах «Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў», навукова-метадычны часопіс «Артэфакт». Навучальная ўстанова актыўна развівае сувязі з рознымі краінамі. Студэнты і выкладчыкі прымаюць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, мастацкіх выстаўках, конкурсах, праектах.
У 2017 г. акадэмія стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.