Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дата пачатку:
19.03.1931 Мінск, г.
Кароткая даведка:
дзяржаўная навуковая ўстанова, вядучы навукова-экспертны цэнтр Беларусі ў галіне філасофскіх ведаў
Скарочаныя назвы:
Інстытут філасофіі НАН Беларусi
Варыянты назвы:
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; Інстытут філасофіі НАН Беларусі
Назвы на іншых мовах:
Institute of Philosophy NASB (англійская); Institute of Philosophy of NAS of Belarus (англійская); The State Scientific Institution «The Institute of Philosophy of the National Academy of Sciences of Belarus» (англійская); Государственное научное учреждение «Институт философии Национальной академии наук Беларуси» (руская); Институт философии НАН Беларуси (руская);
Папярэднія назвы:
Институт философии и права АН Беларуси; Інстытут філасофіі АН БССР; Інстытут філасофіі і права АН Беларусі; Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права
1859 сімвалаў
Даведка
Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – адзіная ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваная навукова-даследчая ўстанова ў галіне філасофскіх ведаў, якая праводзіць фундаментальныя даследаванні ў галіне тэорыі і метадалогіі прыродазнаўчанавуковага і сацыяльна-гуманітарнага пазнання, філасофскай антрапалогіі, сацыяльнай экалогіі, этыкі, эстэтыкі, філасофіі культуры і рэлігіі, філасофскіх праблем глабальных працэсаў і інтэграцыі; распрацоўвае інавацыйныя стратэгіі сацыяльнага, духоўна-культурнага і навуковага прагрэсу, станаўлення інфармацыйнага грамадства і эканомікі ведаў.
Інстытут філасофіі быў створаны пастановай Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 19 сакавіка 1931 г. (пратакол № 8) на базе кафедры марксізму-ленінізму АН БССР.
У 1935 г. адбылося аб’яднанне з Інстытутам савецкага будаўніцтва і права ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права.
У сакавіку 1938 г. установа была ліквідавана і аднавіла сваю работу 1 чэрвеня 1947 г. пад назвай Інстытут філасофіі і права Акадэміі навук БССР.
У 1958 г., у сувязі з аддзяленнем сектара дзяржавы і права ў самастойную структуру, установа была перайменавана ў Інстытут філасофіі.
У 1965 г. пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў № 171 Аддзел прававых навук Белдзяржуніверсітэта быў уключаны ў састаў Інстытута філасофіі, і назва ўстановы зноў стала – Інстытут філасофіі і права АН БССР.
Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 9 ліпеня 1999 г. № 66 Інстытут філасофіі і права зноў быў рэарганізаваны (прававыя аддзелы з яго структуры былі выдзелены ў асобную ўстанову – Інстытут дзяржавы і права) і вярнуўся да сваёй першапачатковай назвы – Інстытут філасофіі.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Інстытут філасофіі быў і застаецца лідзіруючай айчыннай школай падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне філасофіі.