Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі
Дата пачатку:
1936 Мінск, г.
Кароткая даведка:
адно са старэйшых структурных элементаў НАН Беларусі, якое выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук
Назвы на іншых мовах:
The Department of humanitarian sciences and arts of NAS of Belarus (англійская); Отделение гуманитарных наук и искусств НАН Беларуси (руская);
Папярэднія назвы:
Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР
866 сімвалаў
Даведка
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, створанае ў 1936 г. як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук. У склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, інстытуты філасофіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі; а таксама Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука”, Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і КРУП “Акадэмічная кніга”.
У Аддзяленні налічваецца 8 акадэмікаў і 14 членаў-карэспандэнтаў, па стане на 1 студзеня 2019 г. у замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала звыш 900 чалавек, у тым ліку 572 даследчыкі, 52 дактары і 209 кандыдатаў навук.