Поиск
Рубрики
Календарь
Партнерам
О ресурсе
Рус.
Бел.
Рус.
Англ.
февраль
2021
день
месяц
год
январь
февраль
март
апрель
май
июнь
июль
август
сентябрь
октябрь
ноябрь
декабрь
Выбрать или ввести точную дату:
январь
февраль
март
апрель
май
июнь
июль
август
сентябрь
октябрь
ноябрь
декабрь
Няма дадзеных
Найти события
Важные события февраля 2021
февраль
Магілёўскае паўстанне 1661
(02.1661), паўстанне ў лютым 1661 г. у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667) — 360 лет
Сапега Ежы (Юры) Феліцыян, сын Францішка Стафана
(люты 1680 — 03.09.1750), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-маёр — 341 год со дня рождения
Паўночная вайна 1700–1721 гг.
(люты 1700 — 10.09.1721), вайна еўрапейскіх дзяржаў у складзе Расіі, Даніі і Саксоніі ("Паўночны саюз") супроць Швецыі — 321 год з пачатку вайны
Магілёўская цэнтральная школа павітух
(люты 1865 Магілёў, г. — 1917), спецыяльная медыцынская навучальная ўстанова — 156 лет з часу стварэння
Залуцкі Пётр Антонавіч
(люты 1887 ці 19.02.1888 Круча, в., Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 10.01.1937), рэвалюцыянер, дзяржаўны і партыйны дзеяч, удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. — 134 года со дня рождения
Показать все
1 февраля
Зянькевіч Рамуальд Сымонавіч
(01.02.1811 Завілейскі павет, Віленская губерня — 11.09.1868), этнограф, фалькларыст, археолаг, краязнавец, педагог — 210 лет со дня рождения
Прытыцкі Сяргей Восіпавіч
(01.02.1913 Гаркавічы, в., Саколкаўскі павет, Гродзенская губерня — 13.06.1971), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, імем якога названа вуліца ў Мінску — 108 лет со дня рождения
Пратасеня Іван Міхайлавіч
(01.02.1931 Знамя, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць), мастак-акварэліст, графік, сярод работ якога пейзажы, тэматычныя карціны, партрэты — 90 лет со дня рождения
Тулупава (Лісоўская) Нэлі Іванаўна
(01.02.1938 Капань, в., Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30.07.2001), паэтэса, празаік, перакладчыца — 83 года со дня рождения
Мінскі абласны драматычны тэатр
(01.02.1991 Маладзечна, г., Мінская вобласць) — 30 лет з часу стварэння
Показать все
2 февраля
Бона Сфорца, дачка Джана Галеаца Сфорца
(02.02.1494 — 19.11.1557), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта І Старога — 527 лет со дня рождения
Скарга (Павенскі) Пётр
(02.02.1536 — 12.09.1612), царкоўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пачынальнік польскай аратарскай прозы, заснавальнік і першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Вільнюскі ўніверсітэт) — 485 лет со дня рождения
Каліноўскі Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч)
(02.02.1838 Мастаўляны, в., Гродзенскі павет, Гродзенская губерня (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) — 22.03.1864), рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве, мысліцель, публіцыст, паэт — 183 года со дня рождения
Гоманаў Уладзімір Кірылавіч
(02.02.1929 Сянно, г., Віцебская вобласць — 20.11.1998), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі — 92 года со дня рождения
Самусенка (дзявочае Пятрэнка) Таццяна Дзмітрыеўна
(02.02.1938 Астрашыцкі Гарадок, аг., Мінскі раён — 21.01.2000), спартсменка (фехтаванне на рапірах), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, чэмпіёнка ХVІІ (1960, Рым), ХІХ (1968, Мехіка) і ХХ (1972, Мюнхен) летніх Алімпійскіх гульняў, сярэбраны прызёр XVIІI летніх Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа), чэмпіёнка (1963, 1965, 1966, 1970), сярэбраны (1959, 1962, 1967, 1969) і бронзавы (1959) прызёр чэмпіянатаў свету, мнагакратная чэмпіёнка СССР, узнагароджана ордэнам "Знак Пашаны" — 83 года со дня рождения
Показать все
3 февраля
Урублеўскі Эдуард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч
(03.02.1848 Гродна, г. — 04.02.1892), расійскі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, педагог, адзін з заснавальнікаў Рускага фізіка-хімічнага таварыства — 173 года со дня рождения
Батанава Валянціна Іванаўна
(03.02.1938 Лесуны, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць), работніца сельскай гаспадаркі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы (1975, 1980, 1988) — 83 года со дня рождения
Улашчык Уладзімір Сяргеевіч
(03.02.1943 Валіцкаўшчына, в., Мінскі раён — 17.01.2018), вучоны ў галіне фізіятэрапіі і курарталогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) — 78 лет со дня рождения
Пятроў Уладзімір Генадзьевіч
(03.02.1956), артыст оперы (лірычны барытон), народны артыст Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Паўлінка" (2015), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2016) — 65 лет со дня рождения
Швайбовіч (дзявочае Ксенжык) Алена Пятроўна
(03.02.1966 Мінск, г.), спартсменка і трэнер (баскетбол), спартыўны дзеяч, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), чэмпіёнка Еўропы (1989), двухкратная чэмпіёнка Польшчы, трохкратная чэмпіёнка Расіі — 55 лет со дня рождения
Показать все
4 февраля
Радзівіл Мікалай (мянушка Чорны), сын Яна
(04.02.1515 Нясвіж, г., Мінская вобласць — 28.05.1565), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, удзельнік вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534–1537 гг., Інфлянцкай вайны 1558–1582 гг. — 506 лет со дня рождения
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч)
(04.02.1808 Панюшкавічы, фальв., Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29.12.1884), паэт, драматург, тэатральны дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветнік — 213 лет со дня рождения
Баразна Лявон (Леанід) Цімафеевіч
(04.02.1929 Новае Сяло, в., Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 15.08.1972), мастак, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай сцэнаграфіі, стваральнік нацыянальнай тэматыкі ў беларускім мастацтве 1960-х гг. — 92 года со дня рождения
Пашчасцеў Уладзімір Сцяпанавіч
(04.02.1944 — 17.12.2017), мастак, які працаваў у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе — 77 лет со дня рождения
"Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", музей
(04.02.1989 Брэст, г.), установа культуры, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адзіны ў Беларусі музей, экспазіцыя якога складаецца з твораў мастацтва, канфіскаваных мытнікамі падчас спробы незаконнага вывазу за мяжу — 32 года з часу адкрыцця
Показать все
5 февраля
Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч
(05.02.1923 Віцебск, г. — 14.01.2021), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы (2010), кавалер ордэна Айчыннай вайны І і ІІ ст., Францыска Скарыны, уладальнік знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2003), ганаровы грамадзянін Мінска (2003) — 98 лет со дня рождения
Янкоўскі Расціслаў Іванавіч
(05.02.1930 — 26.06.2016), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі і СССР, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатра, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1992), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2003), прэміі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў галіне культуры і мастацтва (2006), міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" (2015), кавалер ордэна Ф. Скарыны (2000) — 91 год со дня рождения
Каміль Камал (сапраўднае Гаджыеў Камал Гамза аглы)
(05.02.1954), мастак, які працуе ў манументальным і станковым жывапісе, графіцы — 67 лет со дня рождения
Бразгуноў Уладзімір Пятровіч
(05.02.1929 Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 02.12.1995 Расія), работнік прамысловасці (токар-карусельшчык), Герой Сацыялістычнай Працы (1986), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэна Працоўнага чырвонага Сцяга — 92 года со дня рождения
Лук'янаў Пётр Рыгоравіч
(05.02.1942 Студзёная Гута, в., Гомельскі раён), вучоны-гісторык, выдатнік народнай адукацыі Беларусі — 79 лет со дня рождения
Показать все
6 февраля
Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч
(06.02.1914 Саматэвічы, в., Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня (цяпер Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — 04.02.1978), паэт, перакладчык, сцэнарыст, народны паэт Беларусі, заслужаны работнік культуры Украіны, выдатнік кінематаграфіі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга — 107 лет со дня рождения
Акіншэвіч Леў Аляксандравіч
(06.02.1898 — 07.11.1980), беларускі і ўкраінскі вучоны-гісторык, публіцыст, крытык, у эміграцыі (ЗША) — 123 года со дня рождения
Стальмашонак Уладзімір Іванавіч
(06.02.1928 Мінск, г. — 07.06.2013), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі — 93 года со дня рождения
Вядута Мікалай Іванавіч
(06.02.1913 — 25.04.1998), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" (1966) — 108 лет со дня рождения
Шэмпель Віктар Іванавіч
(06.02.1908 Мінск, г. — 23.08.1975), вучоны ў галіне аграхіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, — 113 лет со дня рождения
Показать все
7 февраля
Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч
(07.02.1546 Ляхавічы, г., Брэсцкая вобласць — пасля 1616 ці 1-я пал. 1619), грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст — 475 лет со дня рождения
Гедройц Рамуальд Тадэвуш, сын Юзафа
(07.02.1750 Браслаўскі павет, Віленскае ваяводства — 15.10.1824), ваенны дзеяч, генерал, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў паўстання 1794 г. — 271 год со дня рождения
Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч
(07.02.1881 — 1943 ці 1944), бібліёграф, бібліяфіл, этнограф, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры — 140 лет со дня рождения
Чыжэўскі Аляксандр Леанідавіч
(07.02.1897 Гродзенская губерня (цяпер Польшча) — 20.12.1964), расійскі вучоны-біяфізік, адзін з заснавальнікаў касмічнага прыродазнаўства, касмічнай біялогіі і геліябіялогіі, удзельнік Першай сусветнай вайны — 124 года со дня рождения
Пола Вера Мікалаеўна
(07.02.1901 Мінск, г. — 15.10.1989), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) — 120 лет со дня рождения
Показать все
8 февраля
Хруцкі Іван Фаміч
(08.02.1810 Ула, г. п., Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 13.01.1885), жывапісец, акадэмік жывапісу, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Расіі, прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр'ераў, алтарных карцін, абразоў — 211 лет со дня рождения
Друшчыц (Дружчыц) Васіль Данілавіч
(08.02.1886 Першамайская, аграгарадок, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20.12.1937 Мінск, г.), вучоны-гісторык, даследчык гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, гісторыі беларускага кнігадрукавання, правадзейны член Інстытута беларускай культуры, педагог — 135 лет со дня рождения
Мележ Іван Паўлавіч
(08.02.1921 Глінішча, в., Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 09.08.1976), пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), кавалер ордэна "Знак Пашаны", удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, імя якога носяць вуліцы ў Мінску, Гродне, Лельчыцах, Хойніках — 100 лет со дня рождения
Неманцэвіч Антон
(08.02.1893 Беласточчына — 06.01.1943), уніяцкі царкоўны дзеяч, публіцыст — 128 лет со дня рождения
Філіял "Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый" ААТ "Крычаўцаментнашыфер"
(08.02.1968 Баранавічы, г., Брэсцкая вобласць), прадпрыемства па выпуску жалезабетонных канструкцый — 53 года з часу ўвядзення ў строй
Показать все
9 февраля
Радзівіл Крыштоф (мянушка Пярун), сын Мікалая Радзівіла Рудога
(09.02.1547 Вільня, г. (цяпер г. Вільнюс, Літва) — 20.11.1603), ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, удзельнік Інфлянцкай вайны 1558–1582 гг., вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600–1629 гг. — 474 года со дня рождения
Мішэнін Іван Дзмітрыевіч
(09.02.1899 — 11.08.1974), вучоны ў галіне тэрапіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Расіі, кавалер ордэна Леніна — 122 года со дня рождения
Зарыцкі Эдуард Барысавіч
(09.02.1946 — 06.06.2018), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1998), кавалер ордэна Францыска Скарыны (2006) — 75 лет со дня рождения
Багінская Святлана Леанідаўна
(09.02.1973 Мінск, г.), спартсменка (гімнастыка спартыўная), заслужаны майстар спорту СССР (1988), чэмпіёнка, сярэбраны і бронзавы прызёр ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), мнагакратная чэмпіёнка свету (1989, 1991) і Еўропы (1989, 1990, 1992), сярэбраны (1987, 1991, 1992) і бронзавы (1987) прызёр чэмпіянатаў свету — 48 лет со дня рождения
"Нафтан", ААТ
(09.02.1963 Наваполацк, горад, Віцебская вобласць), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна "Белнафтахім", нафтаперапрацоўчы завод — 58 лет з часу выпуску першай прадукцыі (пабудаваны ў 1958 г.)
Показать все
10 февраля
Каганец Карусь (сапраўднае імя Кастравіцкі Казімір Карлавіч)
(10.02.1868 — 10 ці 20.05.1918), пісьменнік, перакладчык, мастак, мовазнавец, грамадскі дзеяч — 153 года со дня рождения
Бацян Аляксей Мікалаевіч
(10.02.1917 Чартавічы, в., Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13.02.2020), разведчык, удзельнік Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Расіі (2007) — 104 года со дня рождения
Подкіна Марыяна (Мар'яна) Барысаўна
(10.02.1931 — 04.10.2003), расійская і беларуская артыстка балета, педагог, народная артыстка Расіі — 90 лет со дня рождения
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі
(10.02.1960 Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова, нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчовай вытворчасці, прыродных рэсурсах — 61 год з пачатку дзейнасці
Бенігсен Лявонцій Лявонцьевіч (Левін Аўгуст Тэафіль)
(10.02.1745 — 03.10.1826), расійскі ваенны дзеяч, генерал ад кавалерыі, удзельнікі Сямігадовай вайны 1756–1763 гг., руска-турэцкай вайны 1768–1774 гг. і Айчыннай вайны 1812 г., Віленскі ваенны губернатар (1801–1806) — 276 лет со дня рождения
Показать все
11 февраля
Орда Напалеон
(11.02.1807 Варацэвічы, в., Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 26.04.1883), кампазітар, піяніст, педагог, мастак, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, іншых краін свету — 214 лет со дня рождения
Беларускі дзяржаўны цырк
(11.02.1959 Мінск, г.), дзяржаўная відовішчная ўстанова — 62 года з часу адкрыцця (першы стацыянарны цырк на Беларусі адкрыты 16.11.1884 г.).
Кусянкоў Мікола (Мікалай Сяргеевіч)
(11.02.1935 Перарост, в., Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 22.06.2004), пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2000) — 86 лет со дня рождения
Бокун Ларыса Пятроўна
(11.02.1926 — 21.09.2014), спартсменка і трэнер (фехтаванне), майстар спорту СССР, чэмпіёнка СССР (1947), мнагакратная чэмпіёнка Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, сярод выхаванцаў якой – алімпійскія чэмпіёнкі А. Бялова і Т. Самусенка, сярэбраны прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў Т. Ушакова, чэмпіёнка СССР І. Астапенка і інш. — 95 лет со дня рождения
Пятровіч Эдуард Аляксандравіч
(11.02.1939 Жодзіна, г., Мінская вобласць), вучоны ў галіне аграхіміі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" (1973, 1978), выдатнік адукацыі Беларусі — 82 года со дня рождения
Показать все
12 февраля
Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура, сын Людвіка Тадэвуша
(ахрышчаны 12.02.1746 Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 15.10.1817), дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнант, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША — 275 лет со дня рождения
Каханоўскі Ян
(12.02.1894 Гродна, г. — 20.10.1942), біёлаг, краязнавец, эколаг, педагог, грамадскі дзеяч, заснавальнік Гродзенскага заалагічнага парка — 127 лет со дня рождения
Бакланаў Міхаіл Іванавіч
(12.02.1914 — 23.01.1990), архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі — 107 лет со дня рождения
Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч
(12.02.1941 Тонеж, в., Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць — 09.11.2020), харавы дырыжор, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (1997), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) і Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015), кавалер ордэна Францыска Скарыны — 80 лет со дня рождения
Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі
(12.02.1987 Гомель, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова — 34 года з часу стварэння
Показать все
13 февраля
Радзівіл (дзявочае Вішнявецкая) Францішка Уршуля
(13.02.1705 — 23.05.1753), пісьменніца, паэтэса, першая жанчына-драматург у ВКЛ, заснавальніца Нясвіжскага тэатра Радзівілаў — 316 лет со дня рождения
Панкрат Ганна Купрыянаўна
(13.02.1912 Полацк, г., Віцебская вобласць — 04.02.1995), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі — 109 лет со дня рождения
Дзідзенка Рыгор Васільевіч
(13.02.1917 — 26.08.1972), артыст эстрады, заслужаны артыст Беларусі — 104 года со дня рождения
Хілько Юрый Іванавіч
(13.02.1960 Баранавічы, г., Брэсцкая вобласць), графік, лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя св. Кірылы і Мяфодзія (1990), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015), дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў кніжнага мастацтва, творы якога знаходзяцца ў вядучых музеях Беларусі, у графічных і мастацкіх цэнтрах Германіі, Швецыі, ЗША — 61 год со дня рождения
Махнёва (дзявочае Цішкевіч) Маргарыта Рыгораўна
(13.02.1992 Хойнікі, г., Гомельская вобласць), спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск) — 29 лет со дня рождения
Показать все
14 февраля
Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч
(14.02.1905 Мінск, г. — 30.03.1973), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) — 116 лет со дня рождения
Цвірка Віталь Канстанцінавіч
(14.02.1913 Радзеева, в., Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 11.06.1993), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967) — 108 лет со дня рождения
Масленікаў Павел Васільевіч
(14.02.1914 Нізкая Вуліца, в., Магілёўскі павет (цяпер Магілёўскі раён) — 06.09.1995), тэатральны мастак, жывапісец, мастацтвазнавец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалер ордэна "Знак Пашаны" — 107 лет со дня рождения
Цвяткоў Юрый Мікалаевіч
(14.02.1941 — 25.01.2011), кінарэжысёр, аператар, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) — 80 лет со дня рождения
Яроменка Мікалай Мікалаевіч, малодшы
(14.02.1949 Віцебск, г. — 27.05.2001), расійскі кінаакцёр, народны артыст Расіі — 72 года со дня рождения
Показать все
15 февраля
Александроўская Ларыса Пампееўна
(15.02.1904 Мінск, г. — 23.05.1980), артыстка оперы, рэжысёр, грамадскі дзеяч, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941), уладальніца ордэна Леніна — 117 лет со дня рождения
Бірала Захар Якаўлевіч
(15.02.1906 Раўнаполле, в., Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14.09.1993), паэт, сатырык, гумарыст — 115 лет со дня рождения
Паплаўскі Георгій Георгіевіч
(15.02.1931 — 29.10.2017), графік, жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі і Расійскай Акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Міжнароднай прэміі імя Дж. Неру (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі Саюзнай дзяржавы (2012), кавалер ордэна Дружбы народаў — 90 лет со дня рождения
Гарэцкая Мая Іванаўна
(15.02.1938), тэатральны крытык, тэлежурналіст, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў "Залатое пяро" — 83 года со дня рождения
Марголін Зіновій Эмануілавіч
(15.02.1960 Мінск, г.), беларускі і расійскі мастак тэатра, лаўрэат Вышэйшай тэатральнай прэміі Расіі "Залатая маска" (2005), Першай тэатральнай прэміі Расіі "Крыштальная Турандот" (2008) — 61 год со дня рождения
Показать все
16 февраля
Нямцэвіч Юльян Урсын
(16.02.1758 Скокі, в., Брэсцкі раён — 21.05.1841), пісьменнік, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, публіцыст, удзельнік паўстанняў 1794, 1830–1831 гг. — 263 года со дня рождения
Мурашка Рыгор Данілавіч
(16.02.1902 Бязверхавічы, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць — красавік 1944 Лагойскі раён, Мінская вобласць), пісьменнік, крытык — 119 лет со дня рождения
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
(16.02.1925 Мінск, г.), культурная ўстанова — 96 лет з часу заснавання
Немэн Чэслаў (сапраўднае Выджыцкі Чэслаў Юліуш)
(16.02.1939 Старыя Васілішкі, в., Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць — 17.01.2004), польскі спявак, кампазітар, аранжыроўшчык, рок-музыкант, інструменталіст, мастак і скульптар — 82 года со дня рождения
Навуменка Іван Якаўлевіч
(16.02.1925 Васілевічы, г., Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 17.12.2006), пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1972), прэміі НАН Беларусі (1997), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — 96 лет со дня рождения
Показать все
17 февраля
Тышкевіч Канстанцін Піевіч
(17.02.1806 Лагойск, г., Мінская вобласць — 13.07.1868), археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, член Віленскай археалагічнай камісіі — 215 лет со дня рождения
Ельскі Канстанцін Міхайлавіч
(17.02.1837 Ляды, в., Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — 26.11.1896), вучоны-біёлаг, географ, геолаг, падарожнік, які працаваў за межамі Беларусі — 184 года со дня рождения
Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
(17.02.1938), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006, 2019), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) — 83 года з пачатку творчай дзейнасці
Крываблоцкі Уладзімір Васільевіч
(17.02.1952 Хвалава, в., Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць), мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісец, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2010), уладальнік знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2008) — 69 лет со дня рождения
Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М. Я. Фінберга
(17.02.1987 Мінск, г.), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007) — 34 года з часу стварэння
Показать все
18 февраля
Гарэцкі Максім Іванавіч
(18.02.1893 Малая Багацькаўка, в., Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 10.02.1938), пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык, грамадскі дзеяч — 128 лет со дня рождения
Савіцкі Міхаіл Андрэевіч
(18.02.1922 Звянячы, в., Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 08.11.2010), жывапісец, народны мастак Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Акадэміі мастацтваў СССР і Расійскай Акадэміі мастацтваў, Герой Беларусі (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970, 1980, 1996), Міжнароднай прэміі Фонду Святога Усяхвальнага апостала Андрэя Першазванага (1999), прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва (2004), кавалер ордэнаў Леніна (1982), "Знак Пашаны" (1967), Францыска Скарыны (1997), ганаровы грамадзянін г. Мінска, дзяржаўны дзеяч Беларусі — 99 лет со дня рождения
Ягораў Марат Фёдаравіч
(18.02.1923 — 29.11.2010), грамадскі дзеяч, журналіст, Міжнародны пасол міру (1997), заслужаны работнік культуры Беларусі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені, ордэнаў Пашаны (2008) і Францыска Скарыны (2001), медалямі СССР, Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША — 98 лет со дня рождения
Картэс Сяргей Альбертавіч
(18.02.1935 — 26.06.2016), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) — 86 лет со дня рождения
Будзінас Яўген Дамінікавіч
(18.02.1944 — 04.10.2007), пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, выдавец, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985) — 77 лет со дня рождения
Показать все
19 февраля
Пешка Юзаф, сын Пятра Паўла
(19.02.1767 — 04.09.1831), польскі жывапісец, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі — 254 года со дня рождения
Сваяк Казімір (сапраўднае імя Стаповіч Канстанцін Мацвеевіч)
(19.02.1890 Барані, в., Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 06.05.1926), пісьменнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч — 131 год со дня рождения
Вашчак Яраслаў Антонавіч
(19.02.1921 — 02.03.1989), дырыжор, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) — 100 лет со дня рождения
Аўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч
(19.02.1935 Магілёў, г.), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Паўлінка" (2006), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), кавалер ордэна Францыска Скарыны (2006) — 86 лет со дня рождения
Ціханаў Леанід Ніканоравіч
(19.02.1938), педагог, вучоны-гісторык, дзяржаўны дзеяч, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі — 83 года со дня рождения
Показать все
20 февраля
Даватар Леў Міхайлавіч
(20.02.1903 Хоціна, в., Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 19.12.1941), ваенны дзеяч, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1941), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі — 118 лет со дня рождения
Столяр Абрам Аронавіч
(20.02.1919 — 06.05.1993), вучоны-матэматык, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай школы па дыдактыцы матэматыкі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі — 102 года со дня рождения
Бондар Таіса Мікалаеўна
(20.02.1945 Рудзенск, г. п., Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19.12.2005), пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2004) — 76 лет со дня рождения
Гарагляд Ніна Васільеўна
(20.02.1952 Пінскі раён, Брэсцкая вобласць), паэтэса, пісьменніца — 69 лет со дня рождения
Сянкевіч Мікола (Мікалай Іванавіч)
(20.02.1957 Асіпавічы, в., Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць), пісьменнік, аўтар зборнікаў мастацкай прозы і паэзіі, журналіст, педагог — 64 года со дня рождения
Показать все
21 февраля
Мікешын Міхаіл Восіпавіч
(21.02.1835 — 31.01.1896), скульптар, графік і жывапісец, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Расіі і Беларусі — 186 лет со дня рождения
Гедройц Антон Эдмундавіч
(21.02.1848 Віленскі павет — 26.10.1909), вучоны-геолаг — 173 года со дня рождения
Вайнонен Васіль Іванавіч
(21.02.1901 — 23.03.1964), артыст балета, балетмайстар, які пэўны час быў мастацкім кіраўніком балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1949) — 120 лет со дня рождения
Фінберг Міхаіл Якаўлевіч
(21.02.1947 Мазыр, г., Гомельская вобласць — 11.12.2021 Мінск, г.), дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007), прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015), кавалер ордэна Францыска Скарыны — 74 года со дня рождения
Ружанская пушча, заказнік
(21.02.1986 Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць), біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння — 35 лет з часу стварэння
Показать все
22 февраля
Сеўчанка Антон Нічыпаравіч (Нікіфаравіч)
(22.02.1903 Дзяніскавічы, в., Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 26.09.1978 Мінск, г.), вучоны-фізік, заснавальнік буйных навуковых школ па спектраскапіі, оптыцы, люмінесцэнцыі, лазернай фізіцы, інфарматыцы і інш., педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1971), кавалер ордэнаў Леніна (1961, 1971), "Знак Пашаны" (1953) — 118 лет со дня рождения
Ціханаў Іван Ціханавіч
(22.02.1922 — 11.05.1993), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1983) — 99 лет со дня рождения
Міско Іван Якімавіч
(22.02.1932 Чамяры, в., Слонімскі раён, Гродзенская вобласць), скульптар, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2014), кавалер ордэна Францыска Скарыны (2023) — 89 лет со дня рождения
Мічуліс Эдмунд Францавіч
(22.02.1937), вучоны-юрыст, педагог, генерал-маёр, заслужаны юрыст Беларусі — 84 года со дня рождения
Шылава Ірына Алегаўна
(22.02.1960 Гродна, г.), спартсменка (стральба кулявая), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка свету (1989, 1990, 1991), Еўропы (1986, 1989, 1990, 1992, 1996), дзесяцікратная чэмпіёнка СССР, ганаровая грамадзянка Гродна, узнагароджана ордэнам "Знак Пашаны" — 61 год со дня рождения
Показать все
23 февраля
Малевіч Казімір Севярынавіч
(23.02.1878 — 15.05.1935), беларускі і расійскі мастак, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — 143 года со дня рождения
Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч
(23.02.1911 Гомель, г. — 08.10.1984), акцёр, заслужаны артыст Беларусі — 110 лет со дня рождения
Тырманд Эта (Эдзі) Майсееўна
(23.02.1917 — 29.04.2008), кампазітар, піяністка, педагог, канцэртмайстар — 104 года со дня рождения
Ермалаеў Аляксей Мікалаевіч
(23.02.1910 — 12.12.1975), расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог, які паставіў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі першы нацыянальны балет "Салавей" М. Крошнера, народны артыст Беларусі і СССР (1940, 1970), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1947, 1950) — 111 лет со дня рождения
Шылай Расціслаў Аляксеевіч
(23.02.1936 Раўнаполле, в., Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 05.10.2004), архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) — 85 лет со дня рождения
Показать все
24 февраля
Сарбеўскі Мацей Казімір
(24.02.1595 — 02.04.1640), новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і красамоўства, філосаф, тэолаг, даследаванні якога знаходзіліся на ўзроўні лепшых еўрапейскіх прац таго часу і зрабілі ўплыў на выкладанне гэтых навук на Беларусі і Літве — 426 лет со дня рождения
Полацкі царкоўны сабор 1839
(24.02.1839 Полацк, г., Віцебская вобласць), сход іерархаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Расійскай Імперыі, які скасаваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні грэка-католікаў (уніятаў) да Рускай Праваслаўнай Царквы — 182 года з часу правядзення
Андрэеў Аляксей Леанідавіч
(24.02.1920 — 1999 ці 29.03.2004), расійскі і беларускі артыст балета, балетмайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны артыст Расіі — 101 год со дня рождения
Барадулін Рыгор Іванавіч
(24.02.1935 Гарадок, в., Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 02.03.2014), народны паэт Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976), ганаровы грамадзянін г.п. Ушачы, узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны", Дружбы народаў — 86 лет со дня рождения
Скурко Іосіф Уладзіміравіч
(24.02.1938 Пількаўшчына, в., Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 02.07.1989), паэт, многія вершы якога пакладзены на музыку, кінадраматург, перакладчык — 83 года со дня рождения
Показать все
25 февраля
Дарожны (сапраўднае прозвішча Серада) Сяргей Міхайлавіч
(25.02.1909 Слонім, г., Гродзенская вобласць — 19.07.1943), паэт — 112 лет со дня рождения
Андрэ Жак
(25.02.1919 — 03.04.1988), французскі лётчык, заслужаны лётчык Францыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ст. — 102 года со дня рождения
Шыбнёў Яўген Анатольевіч
(25.02.1935), мастак, які працуе ў манументальным і станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа — 86 лет со дня рождения
Клебановіч (па мужу Дзянісава) Вольга Міхайлаўна
(25.02.1945), актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Паўлінка" (2003), уладальніца ордэна Ф. Скарыны (2015), медаля Ф. Скарыны (2004) — 76 лет со дня рождения
Шатохін Яўген Сяргеевіч
(25.02.1947 Пінск, г., Брэсцкая вобласць — 22.01.2012), жывапісец, графік, аўтар партрэтаў, пейзажаў, педагог, грамадскі дзеяч — 74 года со дня рождения
Показать все
26 февраля
Сорын Савелій
(26.02.1878 Полацк, г., Віцебская вобласць — 22.11.1953), мастак-партрэтыст, адзін з вядучых партрэтыстаў 1-й паловы ХХ ст. у Еўропе — 143 года со дня рождения
Машэраў Пётр Міронавіч
(26.02.1918 Шыркі, в., Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 04.10.1980), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978), кавалер сямі ордэнаў Леніна — 103 года со дня рождения
Колас Георгій Данілавіч
(26.02.1929 Куцень, в., Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 18.12.1994), літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург — 92 года со дня рождения
"Літаратура і мастацтва", газета
(26.02.1932 Мінск, г.), газета творчай інтэлігенцыі Беларусі, уладальнік ордэна Дружбы народаў (1982) — 89 лет з часу выхаду першага нумара
Карпаў Уладзімір Барысавіч
(26.02.1912 Расія — 06.08.1977 Мінск, г.), пісьменнік, тэатральны крытык, літаратуразнавец, удзельнік падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, імем якога названа вуліца ў Мінску, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга — 109 лет со дня рождения
Показать все
27 февраля
Радзівіл Людвіка Караліна, дачка Багуслава
(27.02.1667 — 23.03.1695), асветніца, мецэнатка, рэлігійная дзяячка — 354 года со дня рождения
Мадораў Фёдар Аляксандравіч
(27.02.1890 — 04.03.1967), расійскі і беларускі жывапісец, член-карэспандэнт АМ СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Расіі — 131 год со дня рождения
Сарноў Давід (Сарноф Дэвід)
(27.02.1891 Вузляны, в., Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер в. Узляны, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — 12.12.1971), амерыканскі сувязіст і бізнесмен, адзін з заснавальнікаў радыё- і тэлевяшчання ў ЗША — 130 лет со дня рождения
Альсмік Пётр Іванавіч
(27.02.1907 Выдрэя, п., Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 02.04.1992), вучоны ў галіне селекцыі бульбы, аўтар больш за 30 высокаўраджайных гатункаў бульбы (Партызан, Агранамічны, Беларускі 3 і інш.), акадэмік НАН Беларусі і УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951,1974), кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны" — 114 лет со дня рождения
Азаронак Юрый Уладзіміравіч
(27.02.1965 Рудня, в., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць), рэжысёр дакументальнага кіно, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) і прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) — 56 лет со дня рождения
Показать все
28 февраля
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ), авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь
(28.02.1927), рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне — 94 года з часу стварэння
Смагаровіч Марка (Марк) Станіслававіч
(28.02.1927 Забалацце, в., Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 2016?), паэт, аўтар шэрага зборнікаў вершаў і паэм, твораў для дзяцей, удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну — 94 года со дня рождения
Галенчанка Георгій Якаўлевіч
(28.02.1937 Расія), гісторык-медыявіст, кнігазнавец, гісторык культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) — 84 года со дня рождения
Вахрушаў Валянцін Аляксандравіч
(28.02.1919 — 12.06.2006), вучоны-геолаг, суаўтар адкрыцця новага мінералу – шабыніту — 102 года со дня рождения
Канапацкі Ібрагім Барысавіч
(28.02.1949 Смілавічы, г. п., Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 09.09.2005), вучоны-гісторык, даследчык міжнацыянальных адносін, гісторыі і культуры беларускіх татар, грамадскі і рэлігійны дзеяч — 72 года со дня рождения
Показать все
29 февраля
Судзебнік 1468 г. (Статут Казіміра ІV Ягелончыка)
(29.02.1468 — 1529), першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага — 553 года з часу выдання
Пасек Пётр Багданавіч
(29.02.1736 — 03.04.1804), расійскі дзяржаўны дзеяч, генерал-аншэф, кіраўнік Магілёўскага намесніцтва (1778–1781), беларускі (магілёўскі і полацкі) генерал-губернатар (1781–1796) — 285 лет со дня рождения
Барская канфедэрацыя, аб'яднанне
(29.02.1768 — 1772), ваенна-палітычнае аб'яднанне часткі шляхты і некаторых магнатаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Расійскай імперыі — 253 года з часу стварэння
Рагінскі Раман, сын Юзафа
(29.02.1840 — 15.02.1915), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі — 181 год со дня рождения
Яленская (па мужу Дмахоўская) Эма
(29.02.1864 Камаровічы, аграгарадок, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 24.01.1919), фалькларыстка і этнограф, польская пісьменніца, даследчыца побыту і духоўнай культуры беларускага народа — 157 лет со дня рождения
Показать все